Больше цитат

nacht-hexe

28 ноября 2011 г., 04:04

Помства ўсё ж ёсць. Ёсць. За кожную кроплю крыві, за кожную слязу. Не цяпер, дык заўтра. Не самому, дык нашчадкам. Іхні суд, або суд сумлення - помста ёсць. Яна не спіць. І запісвае ў кнігу лёсаў, і абурваецца на галаву злачынцаў або дзяцей іхніх разорам, бядой, вайной. І нікому не ўцячы. І я упэўнены, і гэта дае мне сілу жыць - рыгнецца яна і тым, хто яе забіў. Страшна рыгнецца. І толькі гэта дае мне сілу жыць, думка, што я, наколькі сіл слабых хопіць, памагу запабягчы гэтага на будучае. І толькі гэта... сілу жыць.