Больше цитат

Wild_Iris

1 ноября 2012 г., 00:03

Каша для анёлаў

Калі дыктатар прыходзіць,
выхавацелькі вітаюць яго.
Вешаюць ягоны фрэнч
на кручок з бананам.
Займаць гэты кручок больш нікому нельга.
Што кажа дыктатар?
Ён кажа: – ХАЧУ ЕСЦІ!
Тады яму падаюць
два бутэрброды з сырам
і кашу ў талерцы.
Буцікі ён з’ядае,
а кашу – не.
Дыктатары не любяць кашы.
Яго просяць ласкава:
– З’еш, будзь анёлам.
Тады ён ідзе на двор,
падымае талерку ў неба
і што ёсць моцы крычыць:
– АНЁЛЫ, СЮДЫ! ЕШЦЕ КАШУ!
ІНАКШ НЕ МІНУЦЬ ВАМ ЛІХА!