meggyy

22 марта 2021 г., 23:43

Я заўжды верыў у вар’ятаў. Пэўне, гэта і ёсьць тое, што трымае мяне на сьвеце, той адзіны факт, што даводзіць мяне да сьвятарнага трапятаньня яшчэ зь дзяцінства:
у кожнай чалавечай супольнасьці, кожнай зграі, кожным калектыве, завецца ён пясочніцай або бальнічнай палатай, школьнай клясай або казармай, пасажырскім аўтобусам або піянэрскім атрадам, камандай або бандай, горадам або нацыяй, натоўпам або патрыярхальным кланам — дык вось, у кожнай такой супольнасьці заўжды знойдуцца тыя, хто ўсё будзе рабіць ня так. Ці хаця б нешта.