Больше цитат

meggyy

30 марта 2021 г., 21:31

Думала ты, бабка, што адна на сьвеце, што родных душаў у цябе толькі і ёсьць, што кацяра шкодны ды муха залётная. Ажно не. Вось яны, вакол цябе стаяць, уся твая сям’я: мужчыны, жанчыны, дзеці. А ты думала... І што з таго, што ўсе яны вочы хаваюць, робяць выгляд, быццам цябе ніколі ня бачылі. У кожнага зь іх ёсьць свой тайны ўспамін, такі, пра які нікому не расказваюць, успамін пра халодную раніцу, бясконцую шашу, лясную дарогу, пра старую ведзьму, якая дакраналася да іх сваімі гарачымі пальцамі, пра яе сухі пахучы подых: я ху-у-утка, пастой трохі, схаваю твой страх...