Wild_Iris

22 марта 2014 г., 18:54

***

смерць, назаві мне сваё імя

чаму мая рука
піша словы якіх я не ведаю
выводзіць знакі якіх я не ведаю
падказвае думкі якіх я

дзе тыя сакуры ў паўночным горадзе
чый квет быў мацнейшы за неба
закрываў неба
быў дахам над галавою
і меней думалася пра смерць

сонца запаўняе ёмістасці двароў
расцякаецца па ствалах дрэваў
забівае промні як цвікі ў сцены будынкаў
трэба трэба радавацца
а хочацца
памерці

чамусьці менавіта вясною
так хочацца памерці
менавіта вясною так хочацца памерці
чамусьці чамусьці

смерць, назаві мне сваё імя