Вручение 29 мая 2018 г.

Страна: Беларусь Дата проведения: 29 мая 2018 г.

Премия имени Алеся Адамовича

Лауреат
Аляксандр Лукашук 4.3
"Сьлед матылька" - дакументальнае падарожжа ў Менск 1960-х, дзе жыве дзіўны амерыканец-перабежчык, за якім дзень і ноч сочыць вока і вуха дзяржбяспекі. Неўзабаве ён адляціць на радзіму і наробіць там такіх дзялоў, што дагэтуль яго менская справа застаецца засакрэчанай. Але не для чытачоў гэтай кнігі.

У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце). ... На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў герой Брэдбэры ідзе ў кантору, якая арганізуе падарожжы ў часе, бо лепш адправіцца ў мінулае, чым жыць пры новым прэзыдэнце-дыктатары. Аднак высьвятляецца, што выбары ўсё ж выйграў яго супернік, і герой зь лёгкім сэрцам адпраўляецца ў мінулае на паляваньне. Там ён выпадкова расьціснуў матылька, і калі вярнуўся, аказалася, што ў выніку ланцужка падзеяў рэчаіснасьць зьмянілася, і прэзыдэнтам стаў дыктатар. Апошняе, што чуе герой — гром стрэлу, якім абрываюць яго жыцьцё і ягоную ролю ў гісторыі...