• Мая малітва. Выбраныя творы Янка Купала
    ISBN: 978-985-15-2842-0
    Год издания: 2016
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский

    Янка Купала - першы народны паэт Беларусі, адзін з тых, хто праз сваё паэтычнае слова адкрыў сутнасць беларускай душы ўсяму свету. Яшчэ пры жыцці яго называлі і беларускім Пушкіным, і беларускім Шаўчэнкам, і новым Міцкевічам. Аднак для беларусаў Купала непараўнальны ва ўсіх сваіх іпастасях. Паэт, драматург, публіцыст, ён, як ніхто іншы, здолеў увасобіць наш нацыянальны характар, якому ўласцівы не толькі сялянская рацыянальнасць, але і рамантычныя памкненні. У кнізе «Мая малітва» Янка Купала паўстае перад намі тонкім лірыкам, глыбокім мысляром і містыкам.