Больше цитат

Krysty-Krysty

22 февраля 2021 г., 23:08

Іх паненкі, калі вайна, ідуць ваяваць.
Ну, ня ўсе зь іх, а толькі як бацькі няма ці брата.
У баі сармат – напятая цеціва,
А дуга, што яе напінае, – дачка сармата.
Гойсае лесам вершніца дзікай красы,
конь паміж ног і спадніца ўгару без прыліку,
і ўланскім пер'ем за ёю лятуць валасы
колеру нешліфаванага сэрдаліку.
Як Дыяна з Дэмэтрай – то з кушам, то з капачом,
і да імшы, як павачка, штонядзелі…
Усё, што яны не зваююць сармацкім мячом,
прывядуць у палон на аркане сармацкай кудзелі.