Автор
Анатолий Вертинский

Анатоль Ільіч Вярцінскі

  • 21 книга
  • 1 подписчик
  • 9 читателей
4.2
10оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
10оценок
5 3
4 6
3 1
2 0
1 0
без
оценки
2

Лучшие книги Анатолий Ильич Вертинский

  • Асобныя радкі розных гадоў Анатоль Вярцінскі
    ISBN: 978-985-6906-38-4
    Год издания: 2010
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Гэтае ўнікальнае паэтычнае выданне рэкамендуецца для шырокага кола чытачоў.
  • Тым часам... Анатоль Вярцінскі
    ISBN: 978-985-7227-28-0
    Год издания: 2020
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Кніга Анатоля Вярцінскага «Тым часам...», якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях. Творам Анатоля Вярцінскага ўласцівыя высокі грамадзянскі пафас, лірычная шчырасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць, увекавечванне маральных каштоўнасцяў жыцця і ўслаўленне духоўнай велічы чалавека.
  • Выбраныя творы Анатоль Вярцінскі
    ISBN: 978-985-6852-92-6
    Год издания: 2009
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго ідэйна-эстэтычнае і маральнае крэда. Сорак шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
  • Ветрана Анатоль Вярцінскі
    Год издания: 1979
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Новую кнігу Анатоля Вярцінскага «Ветрана» склалі творы апошняга часу. Гэта вершы аб тым, што непасрэдна перажыта, заўважана, асэнсавана паэтам, гэта лірычны роздум пра сённяшні дзень, пра маральныя каштоўнасці жыцця, пра шчасце і каханне, пра складаныя ўзаемаадносіны ўнутранага і вонкавага свету чалавека (апошняй тэме прысвечаны цэнтральны твор зборніка, паэма «Колькі лет, колькі зім!»). Заключны раздзел кнігі складаюць вершы, звязаныя з паездкай аўтара ў ЗША ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР на XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
  • Жыцьмем Анатоль Вярцінскі
    ISBN: 978-985-7007-48-6
    Год издания: 2012
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    У новую кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага ўвайшлі вершы 1997–2011 гадоў, якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданні. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

  • Хлопчык глядзіць... Анатоль Вярцінскі
    ISBN: ISBN: 5-340-01102 X
    Год издания: 1992
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця.

  • Час першых зорак Анатоль Вярцінскі
    Год издания: 1976
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Гэта кніга адрасавана юнаму чытачу, якога на парозе заканчэння школы хвалююць многія пытанні жыцця, нашага часу. Ёсць у кнізе і вершы аб светлым чалавечым пачуцці - каханні.
  • Песня пра хлеб Анатолий Вертинский
    ISBN: 978-985-02-1381-5
    Год издания: 2012
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшлі лепшыя творы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Вярцінскага з кніг “Песня пра хлеб”, “Тры цішыні”, “Чалавечы знак”, “Ветрана” і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка з кніг “Сяліба”, “Маўчанне травы” і “Гронка цішыні”.
  • Білоруський годинник Анатоль Вертинський
    ISBN: 966-7218-08-2
    Год издания: 2005
    Издательство: Боривітер
    Язык: Украинский
    До збірника увійшли перекладені твори видатного білоруського поета, нашого сучасника Анатоля Вертинського. В ньому український читач відкриє для себе зворушливого лірика, високосвідомого громадянина і патріота, філософа-гуманіста.
  • Трывожны досвітак Анатоль Вярцінскі
    Год издания: 1994
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский
    Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.
  • Дзякуй, вялікі дзякуй! (сборник) Анатоль Вярцінскі
    Год издания: 1983
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
    У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі тры п'есы: «Гефест — друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат». Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін паміж людзьмі, аб чалавечай дабраце. У трэцяй п'есе ў паэтычна-казачнай форме вырашаецца тэма гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
  • Вечный восход Анатоль Вертинский
    Год издания: 1982
    Издательство: Советский писатель
    Язык: Русский
  • Высокае неба ідэала Анатоль Вярцінскі
    Год издания: 1979
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.
  • Выбранае Анатоль Вярцінскі
    Год издания: 1973
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў.
  • Чалавечы знак Анатоль Вярцінскі
    Год издания: 1968
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский
  • Тры цішыні Анатоль Вярцінскі
    Год издания: 1966
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский