Уявіце сабе, што мора — цэлае мора, з усімі сваімі рыбамі, медузамі і акуламі — залезла ў звычайнае вядро і паехала ў адпачынак. Уявіце сабе, што яно пасялілася ў ванне ў адной з кватэр вялікага горада, а пакінутыя морам піраты выправіліся на яго пошукі. Уяўляеце? Не? А дарма.
Уявіце сабе, што мора — цэлае мора, з усімі сваімі рыбамі, медузамі і акуламі — залезла ў звычайнае вядро і паехала ў адпачынак. Уявіце сабе, што яно пасялілася ў ванне ў адной з…
Новая праца Джэка Торэнса ў гатэлі «Аверлук» — ідэальная магчымасць пачаць усё з пачатку. У міжсезонне ён разам з жонкай Уэндзі і сынам Дэні перабіраецца ў стары гатэль, каб працаваць зімовым наглядчыкам. Там у Джэка з'явіцца шмат часу, каб уз'яднацца з сям'ёй і папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі. Але з надыходам суровага зімовага надвор'я ідылічнае месца здаецца ўсё больш аддаленым ад цывілізацыі... і ўсё больш злавесным. І адзіным, хто заўважае дзіўныя і жудасныя сілы, якія сабраліся вакол гатэля з доўгай і страшнай гісторыяй, становіцца Дэні Торэнс, адораны «ззяннем» пяцігадовы хлопчык.
Раман «Ззянне» выйшаў у 1977 годзе і праз тры гады быў бліскуча экранізаваны Стэнлі Кубрыкам.
Новая праца Джэка Торэнса ў гатэлі «Аверлук» — ідэальная магчымасць пачаць усё з пачатку. У міжсезонне ён разам з жонкай Уэндзі і сынам Дэні перабіраецца ў стары гатэль, каб…
Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на паўночным захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў кіёску і размаўляе з акіянскімі караблямі. Выпадковая сустрэча з трыма загадкавымі істотамі назаўсёды змяняе яе жыццё. Неўзабаве ёй давядзецца выправіцца ў вандроўку паміж гарадамі, кантынентамі ды нават рэальнасцямі — і пабачыць паўсвету, перажыўшы на сваім шляху галавакружныя прыгоды ў моры, паветры і на зямлі.
«Капітан Лятучая Рыба» — авантурны раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці наш вар’яцкі час. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім.
Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на паўночным захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў…
Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў якой імгле гідкай прапаганды жывуць людзі. Гэтыя сямёра помняць: краіна некалі была іншай. І толькі сямёра ведаюць, што ў іх ёсць адзіны шанц вярнуць былую волю, былую праўду і былое шчасце. Але напачатку трэба выжыць тут, прыдумаць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце.
Ці можна перамагчы зло без парушэння тваіх маральных прынцыпаў, калі яно, зло, дзейнічае па сваіх правілах? У якіх умовах мэта ўсё ж апраўдвае сродкі? Доўгі шлях у іншасвеце прымусіць шукаць адказы на мноства пытанняў, сярод якіх будзе і надзіва простае: хіба так, як ёсць, нельга жыць і быць у гэтым трошкі шчаслівым? Нібыта ж так добра ў сістэме, дзе табе гарантаваная будучыня і няма клопату пра яе ўладкаванне і дзе ты пазбаўлены ўсякіх мітрэнгаў адносна розных пошукаў.
Там, у іншасвеце, выпрабаванні нададуць часу іншае асэнсаванне, раскрыюць характары і правераць душы герояў. На алтар перамогі будуць пакладзены сем лёсаў, але ці можна лічыць ахвярай… здраду?
Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў якой імгле гідкай прапаганды жывуць людзі. Гэтыя сямёра помняць: краіна…
Гэта дасціпная і душэўная кніга пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі). Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх... Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер мы нарэшце можам гэта ўбачыць.
Гэтая незвычайная кніга польскай пісьменніцы Ціны Азевіч і мастачкі Аляксандры Заёнц — запрашэнне для дзяцей і бацькоў пагаварыць і паразважаць пра тое, што ўтоена ў кожным з нас.
Гэта дасціпная і душэўная кніга пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі). Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх... Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя…
«Надыходзіць час ганьбы, калега вядзьмару, час нечуванай, бязмежнай ганьбы. І трэба прыстасоўвацца...»
Перад абліччам вайны, якую героі кнігі называюць часам ганьбы, гонар, выбар, надзея і нават жыццё робяцца раскошай, якую немагчыма сабе дазволіць. Галоўны герой сагі Геральт з Рывіі калісьці вельмі не хацеў выбіраць, і ўсё, што яму цяпер застаецца, — выбіраць без выбару, спадзявацца, што надзея не страчаная, а рэштай жыцця плаціць за памылку нейтральнасці.
Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.
Пераклад лаўрэата Прэміі Карласа Шэрмана Кацярыны Маціеўскай.
«Надыходзіць час ганьбы, калега вядзьмару, час нечуванай, бязмежнай ганьбы. І трэба прыстасоўвацца...»
Перад абліччам вайны, якую героі кнігі называюць часам ганьбы, гонар,…
«Ненасытнасць» Станіслава Ігнацы Віткевіча лічыцца найлепшым раманам аўтара. Антыўтапічная фантазія, напісаная ў 20-я гады XX стагоддзя, апісвае працэс сталення галоўнага героя на фоне рэвалюцыйнага кітайскага ўварвання ў Еўропу і распаўсюджання новай веры. Сімвалам гэтай веры з’яўляецца таблетка, прыняцце якой дазваляе змяніць светапогляд, а таксама падавіць індывідуальнасць і знішчыць асобу як такую. Кніга насычана эротыкай, філасофіяй, палітыкай і мастацтвам — праз пагружэнне ў іх персанажы імкнуцца спатоліць сваю прагу жыцця і заглушыць метафізічны жах існавання.
«Ненасытнасць» Станіслава Ігнацы Віткевіча лічыцца найлепшым раманам аўтара. Антыўтапічная фантазія, напісаная ў 20-я гады XX стагоддзя, апісвае працэс сталення галоўнага героя…
Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы — відавочныя і ледзь улоўныя, — якія адбываюцца цяпер у свеце.
Ганна Янкута — беларуская пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца. Аўтарка паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама артыкулаў і эсэ. Перакладае з англійскай і польскай, пераклала на беларускую мову раманы Джэйн Остэн «Пыха і перадузятасць», Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне», Салі Руні «Нармальныя людзі» і інш. Сярод паэтычных перакладаў — вершы Баляслава Лесьмяна, Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай, Эдгара По, Джона Кітса, Сары Тысдэйл і інш.
Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах,…
У другой кнізе моладзевага рамана, створаннага паводле папулярнай японскай мангi 1990-х "Гарэзлівы пацалунак", падзеі разгортваюцца на філалагічным факультэце беларускага ўніверсітэта, у экалагічным летніку для дзяцей Чарнобыльскай зоны і ў офісе сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі. Але ўсё гэта толькі дэкарацыі, у якіх праходзяць праверку пачуцці Сонi Сiнiчкi i Максима Статкевiча, а таксама іх сябровак i сяброў, мам і татаў.
У другой кнізе моладзевага рамана, створаннага паводле папулярнай японскай мангi 1990-х "Гарэзлівы пацалунак", падзеі разгортваюцца на філалагічным факультэце беларускага…
Першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твору ў жанры фэнтэзі, у перакладзе Ігара Кулікова.
Вядомы пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс так сказаў пра "Валадара Пярсцёнкаў": «Гэтая кніга — як маланка з чыстага неба... Яшчэ ніхто не прыдумляў свету настолькі шматграннага і ў той жа час настолькі вернага сваім унутраным законам; свету, які здаваўся б настолькі рэчаісным і які быў бы настолькі ачышчаным ад налёту індывідуальнай псіхалогіі аўтара; свету, настолькі актуальнага ў цяперашніх чалавечых абставінах, але настолькі свабоднага ад алегорыі».
Першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твору ў жанры фэнтэзі, у перакладзе Ігара Кулікова.
Вядомы пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс так сказаў пра "Валадара…
У дэбютны зборнік Камілы Цень увайшлі тры аповесці, напісаныя ў 2018-2023 гадах. “Народны РБ-дэтэктыў” — так можна назваць вынайдзены аўтаркай жанр. Нуар мінскіх заводскіх ускраін, стыхія нязмоўкнай трасянкі і маленькіх чалавечых трагедый, нязменны гумар і закручаныя сюжэты ў дэкарацыях “стабільнасці” — у такім свеце жыве харызматычная кантралёрка Зінаіда Юр’еўна, якая ў сваім імкненні да праўды разблытвае адну за адной загадкі беларускага быцця.
У дэбютны зборнік Камілы Цень увайшлі тры аповесці, напісаныя ў 2018-2023 гадах. “Народны РБ-дэтэктыў” — так можна назваць вынайдзены аўтаркай жанр. Нуар мінскіх заводскіх…
«Месапатамія» — кніга ўкраінскага літаратара Сяргія Жадана, складзеная з дзевяці празаічных і трыццаці паэтычных гісторый любові і смерці. Героямі гэтых гісторый сталі людзі розных лёсаў, біяграфій і характараў, але ўсе яны так ці інакш звязаныя паміж сабой. Разам з імі чытач апынецца ў горадзе міжрэчча, дзе яго чакаюць пакручастыя падарожжы ад аднаго берага да іншага — альбо ўглыб вады.
Сяргій Жадан (нар. у 1974) — украінскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Франтмен вядомага рок-гурта «Жадан і Собаки». Аўтар раманаў «Депеш Мод», «Anarchy in the UKR», «Ворошиловград», «Інтернат», паэтычных зборнікаў «Цитатник», «Ефіопія», «Життя Марії», «Тамплієри», «Антена», «Список кораблів», «Псалом авіації», «Скрипниківка» і інш.
Крытыкі называюць Сяргія Жадана адным з найлепшых пісьменнікаў краін на постсавецкай прасторы, адзначаюць яго ўменне быць блізкім як для простага, так і для высокаінтэлектуальнага чытача. Літаратурныя творы Сяргія Жадана адзначаны шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі, перакладзены больш чым на дваццаць моў, што робіць аўтара адным з самых вядомых сучасных украінскіх пісьменнікаў у свеце.
За кнігу «Месапатамія» (2014) Сяргій Жадан атрымаў у 2015 годзе прэстыжныя літаратурныя прэміі «Ангелус» і «Украінская кніга года».
«Месапатамія» — кніга ўкраінскага літаратара Сяргія Жадана, складзеная з дзевяці празаічных і трыццаці паэтычных гісторый любові і смерці. Героямі гэтых гісторый сталі людзі…
“Ніколі болей” — збор сведчанняў пацярпелых ад палітычных рэпрэсій жыхароў горада Горадні. Успаміны адлюстроўваюць падзеі такой змрочнай з’явы нашай нядаўняй гісторыі, як камуністычныя рэпрэсіі. На жаль, гэтая нацыянальная трагедыя пачала забывацца грамадствам, што прывяло да яе паўтарэння. У першы раздзел кнігі ўвайшлі ўспаміны былых вязняў ГУЛАГа. Аўтары другога раздзела — сыны і дочкі рэпрэсаваных, якія выхоўваліся ў спецыяльных дзіцячых дамах і доўгі час насілі таўро дзяцей “ворагаў народа”, а таксама дзеці “раскулачаных”, выкінутыя разам з бацькамі з родных хатаў у неабжытыя мясціны расейская Поўначы і Сібіры і асуджаныя на выміранне.
“Ніколі болей” — збор сведчанняў пацярпелых ад палітычных рэпрэсій жыхароў горада Горадні. Успаміны адлюстроўваюць падзеі такой змрочнай з’явы нашай нядаўняй гісторыі, як…
«Размовы з сябрамі» — першая кніга Салі Руні, якая імгненна зрабіла дваццацішасцігадовую выпускніцу ірландскага Трыніці-каледжа сусветна вядомай пісьменніцай. Гэты раман ставіць перад чытачом адно вельмі важнае пытанне: чаму людзі так шмат гавораць, але пры гэтым зусім не ведаюць адно аднаго?
«Размовы з сябрамі» — першая кніга Салі Руні, якая імгненна зрабіла дваццацішасцігадовую выпускніцу ірландскага Трыніці-каледжа сусветна вядомай пісьменніцай. Гэты раман ставіць…
«Чорны абеліск» (1956) — самы «філасофскі» раман Эрыха Марыя Рэмарка, канцэнтрацыя ўсяго ідэйнага зместу творчасці знакамітага нямецкага пісьменніка. Праз кнігу скразной лініяй праходзіць канцэпт «развітання з ілюзіямі», уласцівы тэкстам прадстаўнікоў «загубленага пакалення».
Як і большасць твораў Рэмарка, «Чорны абеліск» вельмі аўтабіяграфічны. У цэнтры ўвагі — звычайныя людзі, якія цярпяць крах прывычных установак і правіл у пасляваенным свеце. Тут амаль няма адназначна станоўчых і адмоўных персанажаў — чытач сам ацэньвае і вызначае герояў.
«Чорны абеліск» — раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку.
«Чорны абеліск» (1956) — самы «філасофскі» раман Эрыха Марыя Рэмарка, канцэнтрацыя ўсяго ідэйнага зместу творчасці знакамітага нямецкага пісьменніка. Праз кнігу скразной лініяй…
Гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і якія пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу — ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар раённай газеты, што строчыць атрутныя пасквілі пра нябачнага ворага; грозная дырэктарка дома культуры, якая ўмее толькі выпальваць цэнзурай любую песню. У рамане "Свінні" фікшн і нон-фікшн цесна пераплеценыя ў адну стужку, і часам заўважыць, дзе скончыліся фантазіі і пачалася суворая праўда жыцця, немагчыма.
«"Дажыначны постапакаліпсіс", "Оруэл з-пад Шчучыншчыны", "Дэманічная батлейка" — стылістычна гэта нейкая сумесь сюррэальных фельетонаў Мастаўшчыкова і хтоні ранняга Елізарава плюс Сарокінскі, вядома ж, фінал. Калі б гэты тэкст выйшаў у 2005, ён быў бы роўна такім жа надзённым і актуальным: ён вельмі моцна вяртае ў пекла правінцыйных нулявых. Усё гэта жахліва смешна і нават стамляешся смяяцца, але гэта менавіта батлейка і вар’яцтва». (Таццяна Заміроўская)
«У часы чалавечых трагедый слёзы не ратуюць. Таму Аляксандр Чарнуха паспрабаваў засмяяцца. З’едлівай, саркастычнай усмешкай, але ўсміхнуўся. І аказалася, што на час, у якім выпала нам шчасце жыць, скрозь смех глядзець страшней, чым скрозь слёзы». (Уладзімір Някляеў)
Гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Чыноўнікі, якія…
У апошні дзень лета ў Казіка, звычайнага хлопчыка з Каменнай Горкі, усё ідзе не так, як трэба. Заўтра першы дзень у новай незнаёмай школе, а тут старэнькі трус зганьбіў яго перад новымі сябрамі і збег з клеткі. Пошукі прыводзяць Казіка ў вагон метро, які прывозіць яго ў падземны горад звяроў, збеглых са свету людзей. Чым больш Казік робіцца сваім сярод стракатага звярынага народа, тым больш ён вучыцца цаніць сяброўства і вернасць. А яшчэ ён паціху разумее, што над Схаваным Горадам навісла смяротная небяспека — і віной таму ён сам…
У апошні дзень лета ў Казіка, звычайнага хлопчыка з Каменнай Горкі, усё ідзе не так, як трэба. Заўтра першы дзень у новай незнаёмай школе, а тут старэнькі трус зганьбіў яго перад…
"Ператрус у музэі" - цыкл апавяданняў, навеяны падзеямі пасля 2020 года. Яе галоўныя героі - карнікі і суддзі, зняважаныя і зняволеныя. Тыя, хто фарміруе жахлівую бесчалавечную рэальнасць і тыя, хто стаў ахвярамі сістэмы РБ. Так, гэта кніга пра сённяшні час, пра сапраўдны боль, пра жудасны цынізм і крывадушнасць.
"Ператрус у музэі" - цыкл апавяданняў, навеяны падзеямі пасля 2020 года. Яе галоўныя героі - карнікі і суддзі, зняважаныя і зняволеныя. Тыя, хто фарміруе жахлівую бесчалавечную…