Больше рецензий

22 августа 2019 г. 16:59

237

5

Дачытаў кнігу і захацелася ізноў акунуцца ў Чырвонае мора. Што можа быць лепшым за тое, калі ты плывеш пад вадой, а навокал цябе каралы і процьма прыгожых рыбін?!!

Кніга трапіла мне выпадкова. Узяў яе на паліцы ў Мінску. Спачатку думаў проста паказаць дзецям малюнкі і ўсё. Але калі паказваў, крышку пачытаў... спадабаўся стыль напісання і вырашыў паспрабаваць пачытаць з пачатку і да канца.

Звярнулі сваю ўвагу на аўтара? Да-да-да менавіта Ён - Кусто. Эх, коль добрых успамінаў з дзяцінства пра гэтага чалавека і яго перадачы па тэлевізары.

Кніга прачыталась вельмі лёгка. Амаль няма "падручніка па біялогіі" :). Той факт што кніжцы болей год чым мне, прыдае ўсяму яшчэ большую цікавасць, бо яна напоўнена вялікай колькасцю каляровых фотаздымкаў! Нават неяк шкада Кусто, што ў яго час не было такіх камер як зараз, калі паклаў яе ў кішэню і паплыў.