Больше рецензий

20 декабря 2021 г. 22:02

400

5 Прачытаць, каб напіцца ... праўды

Правек - вёска, якая знаходзіцца на ўсходзе Польшчы. Шмат чаго ён пабачыў за часы свайго існавання, і шмат чаго засталося ў таямніцы. Мы назіраем за жыццём яго насельнікаў: будзь то чалавек, жывёла, рэч ці з'ява. Але ўсё гэта складае частку іх маленькага "Сусвету".
Героі заварожваюць сваёй натуральнасцю і праўдзівасцю. Яны простыя, як зямля, на якой жывуць, але ніхто са шматлікіх пакаленняў не можа ў сваіх імкненнях да шчасця знайсці сябе, надаць сэнсжыццю. Лёсы герояў тонка пераплятаюцца з рэальнымі трагічнымі падзеямі ў гісторыі чалавецтва: дзве вайны, пасляваенныя дзесяцігоддзі і г. д. Глядзіш праз "затуманены" зрок малога чалавека, бачыш колькі адных і тых жа памылак здзяйсняюць людзі з пакалення ў пакаленне.
Ці пакінуў Бог зямлю? Можа, чалаавек - гэта толькі звер? А хто такі звер? І хто з іх знішчыў Бога? У творы выказана праўда пра рэальнасць існавання чалавека і адначасова тая ж праўда хаваецца. Чытач разам з героямі вар'яцее, разбураецца, дурнее, памірае і зноў адраджаецца ў новых пакаленнях, каб паўтарыць гэты шлях наноў.
Кніга не пакідае абыякавым уважлівага чытача, захапляе прастатой і вобразнасцю маўлення, шчырага і праўдзівага.