Больше рецензий

30 августа 2022 г. 19:27

3K

4.5 Не на тое, на што трэба, ён часта траціў сілы і энергію. У сорак пяць год усвядоміць гэта - не вельмі прыемна.

Яшчэ адна цікавая гісторыя (на самай справе - ні разу) пра тое, як і што я чытаю. Шамякіна мы праходзілі у школе: класе, мабыць, у дзевятым ці дзесятым. Тады ён мне спадабаўся. Аднак нейкі час таму я спаймала сябе на думцы, што не памятаю амаль нічога з калісьці прачытанага: толькі, што круцілася ўсё навокал кардыёлага і чыёйсьці ўнучкі (дарэчы, памылілася ў гэтым апісаньні амаль па ўсіх франтах). Таму перачытаць вырашыла задоўга да таго, як натрапіла на адзін з вялікай колькасці марафонаў па школьнай праграме.
"Сэрца на далоні": чаму яго можна крытыкаваць?
Па-першае, гэта бытавы раман пра эпоху, якую цяпер не вельмі любяць (галоўнае слова - "бытавы", калі ў вас былі якіясь сумненні).
Па-другое, гэта гісторыя пра сяброўства, каханне, здрадніцтва і прабачэнне: увогуле - руціну (здаецца, што ў цяперашнім узросце я стаўлюся як да персанажаў раману, так і да твора цалкам зусім не так, як было ў школьныя гады).
Ну, і па-трэцяе, тут вас чакае сапраўды аб'ёмны тэкст, напоўнены чалавечымі пачуццямі, эмоцыямі і ўчынкамі (падчас занадта рэальнымі, таму - малапрыемнымі), памножанымі на успаміны герояў (зусім не радасныя), пра якія трэба разважаць, а не модным цяпер экшенам, прызначаным чытача забаўляць.
Тым не менш (тут я раптам пачынаю твор ухваляць), раман хутка чытаецца, бо, нягледзячы на цяжкія тэмы, у ім закранутыя, напісаны ён вельмі аптымістычна.
Значным плюсам таксама будзе менавіта тое, что распавядае тут пісьменнік пра два вельмі розныя, але ж неразрыўна звязаныя гістарычная перыяды, і характары, гэтымі эпохамі народжаныя (што здаецца і робіць раман такім актуальным у любыя часы).
Таксама і зусім не выпадковая звычайнасць чалавечых паводзін ці падзей, што адбываюцца з героямі, можа здацца чытачу рэальным жыццём прастога чалавека - тым і палюбіцца.
Увогуле, аўтар лёгка распавядае пра быццё людзей: жывых і неідэальных, акружаючы іх відавочнымі прыкметамі часу, і гэта - безумоўна - захапляе і трывожыць душу.
У выніку магу шчыра сказаць, што гэта ўсё яшчэ адзін з найлепшых беларускамоўных твораў, што я чытала, і тая гісторыя, якая не страціць актуальнасці, пакуль людзі застаюцца людзьмі.