Больше рецензий

1 апреля 2023 г. 11:12

303

4 Я люблю фільм. А ці спадабалася мне кніга?

Калі я, будучы дзяўчынкай, упершыню паглядзела фільм "Таямніца Мунакра", я была пад уражаннем ад цудоўнай, зачаравальнай гісторыі і антуражу. З тых часоў гэты фільм увайшоў у топ маіх любімых, што я часта пераглядаю. І, вядома ж, я была закаханая ў хлапчука-гарэзніка, Робіна. Ужо праз некалькі гадоў я вырашыла пацікавіцца лёсам акцёра, што ўвасобіў гэтакую выдатную ролю на экране, і была забіта напавал яго сэксуальнай арыентацыяй. Маім марам пра "жылі доўга і шчасліва" не наканавана было спраўдзіцца (як быццам толькі гэта магло перашкодзіць нашай сумеснай будучыні, ха!). Яшчэ праз некаторы час, у чарговы раз пераглядаючы фільм разам з сяброўкай, я звярнула ўвагу на пачатковые цітры. Тады я і пазнала, што гэта экранізацыя рамана ангельскай пісьменніцы.  Вырашыўшы параўнаць дзве версіі твора, я ўзялася за чытанне.

Што я магу сказаць у выніку? Мне цяжка адзяліць успрыманне фільма і ўспрыманне кнігі. Гэта быццам два розных свету, і я не ведаю, які з іх мне падабаецца больш. У кожным ёсць сваі магія, хараство, зачараванне. Я разумею, што фармулёўка "па матывах рамана" уводзіць сцэнарыстаў і гледачоў ад канона, але не параўнаць немагчыма. І ўсё ж такі прыемна, што агульную сутнасць казкі атрымалася захаваць.

Кніга на сам рэч успрымаецца як дзіцячая казка, якая ўносіць чытача ў Велікабрытанію 1840-х гадоў. Для мяне гэты час напоўнены асабістым хараством, бо людзі ўжо набліжаюцца да сучаснасці, але ўсё яшчэ ўтойваюць веру ў цуд. Вось і тут атмасфера магіі і чараўніцтва насычае кожную старонку. Гісторыя лёгкая, ненадакучлівая, немудрагелістая, але цікавая. Часам здаецца, што героі робяць дзіўныя ўчынкі, аднак потым ловіш сябе на думцы, што гэта зусім іншы час, іншыя норавы і звычаі, і ўводзіш сябе ад успрымання вачыма сучаснага чалавека, проста апускаешся ў сюжэт, поўны радасці, святла і цяпла.

Кніга выдатна падыдзе для чытання зімовымі вечарамі, а калі ўзяць з сабой бісквіты, што кожную раніцу радавалі галоўную гераіню, можна на некаторы час адчуць поўнае апусканне і па-сапраўднаму акунуцца ў казку.