Больше рецензий

21 июня 2023 г. 13:43

184

5 Цяжкая сентыментальнасць

Творы Ўладзіміра Караткевіча з асаблівай асалодай успрымаюцца маім сэрцам. Ён з'яўляецца адным з маіх любімых беларускіх пісьменнікаў разам з Іванам Шамякіным. Кожная кніга прымушае задумацца аб тым, што гэты чалавек з цяжкім лёсам жыў не ў свой час. Падзеі паўстання 1863-1864 гг. не адпускаюць пісьменніка, і ён зноў піша пра гэтыя гады. Ён зноў вабіць час сярод дакументаў, каб стварыць штосьці незвычайнае.

Леаніды не вернуцца... Гэтыя метэоры не ведаюць пра чалавецтва, ім пляваць на яго лёс. А людзі працягваюць жыць, ствараць нешта неверагоднае. Яны працягваюць існаваць побач з зорамі і метэорамі, што нібыта вяршаць іх шлях па жыццю. Быццам нябесныя целы зводзяць мужчыну і жанчыну разам, бачыўшы іх продкаў шмат гадоў таму. А чаму не верыць у гэта? Цікавей жа апраўдаць сустрэчу галоўных герояў нейкімі надзвычайнымі з'явамі, чым простым супадзеннем абставін. Аднак мы дакладна не ведаем, што ж здарылася, каб праз стагоддзе Горава і Грынкевіч сустрэліся ў Маскве і пакахалі адзін аднаго. І тым не менш, мы бачым цяжкасць гэтых адносін. Мне гэта нагадала знакаміты выраз: "З палюбоўнікаў адзін цалуе, а другі падстаўляе шчаку". І насамрэч, першыя часткі гісторыі прасякнуты аднабокасцю кахання. Маё сэрца балела за героя, які мучыўся, бо не бачыў такога ж.

І таму я не здзіўлена, што кнігу крытыкавалі і не выдавалі асобна, а толькі ў складзе часопіса. Цяжкасць падзей у творы напэўна прымусілі б чытачоў пісаць гнеўныя лісты і адсылаць негатыўныя паштоўкі пісьменніку ці выдавецтву. Я сама амаль што праклінала Ўладзіміра Сямёнавіча за канец гісторыі. Але ў той жа час амаль разумела, што інакш не магло быць. Таму няхай маё сэрца ўскрылі, аднак туды паклалі веру і надзею ў сентыментальнасць жыцця. Бо раман амаль такі ж самы.