Больше рецензий

30 сентября 2023 г. 15:40

2K

4 Не тое, што чакала…

Кніга, змест якой большасць ведае яшчэ са школы, але амаль ніхто так і не прачытаў. Не ведаю, справа ў нашай адукацыі ці ёсць іншыя прычыны. Але я вырашыла выправіць гэта. І мне не спадабалася…

Добра памятаю, як на уроках белліта настаўніца расхвальвала твор і смяялася над камедыяй у ім. Мне здавалася, што пасталеўшы і я пачну больш разумець яго. І так, тут шмат простых і зразумелых для дарослага чалавека тэм. Нават вельмі важлівых тэм. Адгалоскі Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад. Але нават тут - ва ўспамінах аб мінулым усё было неяк… занадта. Шмат асуджэння і непавагі да тых, хто працягваў жыццэ і працаваў пры акупацыі (вось мы - добрыя хлопцы! мы - падпольшчыкі! і няхай нас перабілі, большасць загінула, але затое зараз пра нас будуць казаць толькі лепшае!)

Так, я разумею, што супрацоўніцтва - рэч дрэнная, але ж гэта людзі! Жывыя! Ім было страшна за свае жыццё, за бацькоў, за дзяцей. І неяк непрыемна чытаць такія рэчы. Вайна скончылася, лепей дазвольце людзям жыць далей.

Тэма адгалоскаў вайны (не ўрахоўваючы ўсё гэта) мне спадабалася. Жудасна, страшна, неўтульна - так і павінна быць. А вось нашы дні… Ну не. «Сэрца на далоні» - перш за ўсё іншае - прадукт свайго часу. Не хапае толькі транспарантаў з лозунгамі «Пяцігодку - за чатыры гады!» Вельмі шмат ідэалогіі, рамак і правілаў - аж становіцца душна. З аднаго боку, цікава паназіраць за жыццём таго часу, а з іншага - ну, неяк усё гэта ненатуральна. Быццам бы пластыкавыя лялькі. Няўтульна.

І нягледзячы на ўсё гэта, я буду раіць прачытаць гэтую кнігу. Па-першае - трэба прасоўваць белліт, па-другое - на жыццё таксама варта паглядзець з усіх бакоў.