Больше рецензий

30 апреля 2024 г. 17:22

26

3 Манеты як частка жыцця, дзе заўсёды толькі два бакі

Падчас чытання меня не адпускала пачуццё, што дзесьці я ўжо гэта бачыла. І так, перада мной  тое, што я бы аднесла да свайго роду рэтэлінгу. Што ж з'яўляецца першакрыніцай? Вядома ж, першая мастацкая кніга прафесара матэматыкі Чарльза Лютвіджа Доджсана (болей вядомага літаратурнаму свету як Л'юіс Кэрралл), "Аліса ў Краіне Цудаў".

У кнігах ёсць шмат падобных момантаў. Па-першае, гэта імёны галоўных гераінь. Пагадзіцеся, што ўжо імя Алікс павінна было падштурнуць да знакамітай кнігі. Па-другое, чароўны свет Паміжстення ўяўляе своеасаблівае Залюстаркоўе ў гісторыі Алісы. Па-трэцяе, ключы. Дзверы не адчыняюцца без ключа, які яшчэ трэба пастарацца знайсці.

У ролі Шута я бачу каварнага Белага Труса з Краіны Цудаў. Ён заваблівае галоўную гераіню  ў небяспечнае падарожжа, зусім не задумваючыся аб тым, што з ёй будзе. Ён жорсткі, злы, сквапны, пляце быццам павук інтрыгі. Шут з самага пачатку паўстае як галоўны антаганіст, і яго роля не хаваецца. За адно толькі жорсткае абыходжанне з жывёламі я б яму фэйс падправіла добранька.

У адносінах да Алікс мне хочацца сказаць толькі адно - у наяўнасці прыкметы душэўнай хваробы. Дзяўчынка канкрэтна не аддае справаздачу сваім учынкам, кідаецца ў вір з галавой, лічыць сябе выратавальнікам і героем з кучай жыццяў у кішэні. Ан не, у кішэні толькі чароўныя манеткі, ды і тыя паволі аказваюцца ў спрытных руках Шута без кроплі махлярства з яго боку. І тым не менш з Алікс не ўсё так проста. Не адпускае думка, што гераіня не такая наіўная, як здаецца.

Другарадныя персанажы выступаюць як атрыбут светабудовы. Яны не нясуць у сабе сэнсавай нагрузкі і хутчэй з'яўляюцца перашкодай на шляху Алікс да запаветнай мэты - выратаваць бацькоў. Яны - частка тэатральнай пастаноўкі, якая дасягне свайго апагею ў канцы кнігі.

Гісторыя ўяўляе набор выбараў, свайго роду аналогію штодзённай чалавечай руціны. Кожны дзень даводзіцца рабіць выбары рознага ўзроўню, і кожны выбар - манета, што мае два бакі.