Больше рецензий

6 декабря 2016 г. 19:47

1K

5 Каханне — як пытанне на партбюро

Максіму Карначу — 47. Пазнавата для крызісу сярэдняга ўзросту, але якраз нешта падобнае ў яго жыцці наступіла. І прычынай таму была не "другая жанчына", як звычайна, а наадварот "жанчына свая" — жонка Даша, чые істэрыкі і рэўнасць дайшлі ўжо да краю.
Спакой можна знайсці толькі праз развод. Але часы стаяць партыйныя, сваяк Дашы — старшыня гаркома, і асабістыя справы галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача будуць мець буйныя наступствы не толькі для яго, але і для яго акружэння, ўвогуле амаль для ўсяго горада.
Раман, напісаны сорак гадоў таму, калі апусціць радкі аб партыйным сумленні, чытаецца надзіва сучасна. Праблема маральнага выбару стаіць перад кожным пакаленнем.
А ў падборы характараў герояў у Шамякіна ёсць пэўныя шаблоны. Прасочваецца паралель, напрыклад, паміж "Атлантамі і карыятыдамі" і "Сэрцам на далоні". У абодвух творах сярод галоўных герояў — два сябры (адзін — шчаслівы ў сямейным жыцці, другі — не вельмі), жонка, якая безпадстаўна раўнуе, жанчына, якая спрабуе спакусіць, калега, які спрабуе падсядзець... Урэшце, і тут, і там ёсць дача, збудаваная ўласнымі рукамі. Напэўна, садова-агародніцкія таварыствы ў той час уваходзілі ў моду, і пісьменнік не мог абыйсці гэтай тэмы.
У 1980 годзе "Атланты і карыятыды" былі экранізіраваны для тэлебачання з удзелам цэлага сузор"я маскоўскіх і беларускіх акцёраў. Цікава было б паглядзець гэты фільм... картинка Irina_Tripuzova

Комментарии


Все никак не решусь прочитать этот роман.


У "Сэрца на далоні", да прыкладу, сюжэт больш захапляючы, таму і чытаецца хутчэй. А тут больш роздуму на тэму маралі і архітэктурныя інтрыгі, але таксама вельмі нядрэнна. Асабліва калі хочацца адчуць атмасферу савецкіх часоў.


Гэтыраман атрымаўся... не колькі "месцячкова-беларускім",  колькі больш універсальным.  Ня гледзячы на тое што месца дзеяння -БССР.  Але фактычна ўсе праблемы,  паднятыя ў творы,  цалкам характэрныя дзеля фактычна ўсяго СССР тых часоў(Савецкага Саюза,  часоў,  г. зв.  "развітога сацыялізма".
Фактычна,  гэты твор - і слепак таго часу,  і нібыта "помнік",  магчыма,  дакладней карціна, магчыма яшчэ больш дакладна,  камплект слайдаў, дзенібыта запечатленая тагачасная рэчаіснасць.

Зараз,  ў век татальнага інтэрнета,  палядзець такі артуазны фільм ўжо не састаўляе ні малейшай цяжкасці.
І так,  экранізацыя была выканана ў відзе не зусім звычайнага фільма,  а нібыта мініч-серыяла з 8 серый.  Знайсці і палчдзець іх ўсе можна нават?,  на youtube. com,  канал "Чырвоны"
(
youtube.com/@user-hn6tx6fj5g
).