Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 ноября 2017 г. 12:47

323

4

На самым пачатку кнігі паэт піша:

Пішу не Евангелле ад Анатоля,
апосталам не збіраюся быць,
звяртаю ўвагу толькі на тое,
што бліжняга ўсё-ткі трэба любіць.
Не будзе любові той – будуць на свеце
злыбеды, беды і ліхалецці.

Зборнік “Асобныя радкі” аб’яднаў вершы Анатоля Вярцінскана розных гадоў, але падабраныя яны па агульным крытэры – верш павінен быць лаканічным і ўтрымліваць філасофскі змест. Часам гэта ўсяго два радкі, напрыклад:

Чаго беларусам нестае?
Проста мы самі не свае.

Тэматычна вершы падзеленыя на чатыры раздзелы, назвы якіх самі гавораць за сябе: “Людзі, будзьма чалавекамі!”, “Жанчына. Мужчына. Каханьне...”, “Гэты боль – асаблівы” і “Зямля і неба”.

Невялічкі зборнічак прыдатны для таго, каб завучваць лаканічныя вершы на памяць і карыстацца імі пры нагодзе, або проста мець за свае ўласныя дэвізы і слоганы.

Тут не каса на камень.
Тут – на Авеля Каін.

А гэты караценькі верш мог бы стаць слоганам для тых, хто змагаецца за роўныя правы для ўсіх людзей на зямлі. Больш лаканічна і зразумела, мне падаецца, і сказаць немагчыма:

Усе мы былі дзецьмі,
ва ўсіх у нас былі маці.
Жывем на адной планеце,
як у адной хаце.