Автор
Андрей Хаданович

Андрэй Хадановіч

  • 20 книг
  • 4 подписчика
  • 67 читателей
4.2
131оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
131оценка
5 53
4 62
3 16
2 0
1 0
без
оценки
10

Андрей Хаданович - циклы книг | Бумажные издания

  • Парыж-Дыснэйлэнд Андрэй Хадановіч
    Год издания: 2013
    Аднойчы Хадановіч меў месяц жыцця ў французскай сталіцы. “Парыж-Дыснэйлэнд” – зборнік вершаў, напісаных па матывах таго, што мусіў убачыць – і памерці.
  • Дэжа вю: перавыбранае Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-562-045-8
    Год издания: 2013
    Издательство: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.
  • Разам з пылам Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-7057-49-8
    Год издания: 2013
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох — ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). Можна азнаёміцца з перастварэннямі на беларускую мову твораў Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша, Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, безумоўна, зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.

  • Цягнік Чыкага-Токіё Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-609-8147-49-0
    Год издания: 2016
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Кніга вершаў Андрэя Хадановіча — амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары — у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38 тралейбуса, і заканчваецца ў Менску, дзе ён ёсьць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.

  • Нататкі таткі Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-6914-30-3
    Год издания: 2015
    Издательство: МЕДЫЯЛ
    Язык: Белорусский

    "Для паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча гэта першая спроба пісаць для дзяцей. Але гэта не азначае, што паэт Хадановіч назаўжды сышоў у свет дзяцінства: дарослыя вершы па-ранейшаму пішуцца, запэўнівае ён. Малаўзроставая ж аўдыторыя ў пэўным сэнсе выявілася нават больш складанай… Музай і першай слухачкай вершаў стала юная Алена Андрэеўна — дачка Хадановіча. Праз яе штодзённыя прыгоды тата апісаў сітуацыі, знаёмыя усім бацькам. “Мой лірычны герой ніколі яшчэ не быў такім набліжаным да аўтара”, — смяецца паэт. Кармілі качак, сутыкнуліся з праблемай чаргавання шакаладных цукерак і баршчу, чысцілі зубы, гайдаліся на арэлях — усё гэта…

    Развернуть
  • Сто лі100ў на tut.by Андрэй Хадановіч
    ISBN: 985-6800-30-7
    Год издания: 2007
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: “У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма “дывэртысмэнтамі”. Апошніх магло ня быць, але буду рады, калі нехта з чытачоў адужае і іх таксама. Шчыры дзякуй электроннай пошце, безь якой гэтыя лісты маглі б і не напісацца”. Значная частка вершаў, што склалі…

    Развернуть
  • Несымэтрычныя сны (кніга + аўдыё) Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-6901-63-1
    Год издания: 2010
    Издательство: І. П. Логвінаў
    У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008 – 2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева.
  • Школа травы Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-7227-07-5
    Год издания: 2019
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.

  • Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-6800-69-9
    Год издания: 2008
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.

  • Землякі, альбо беларускія лімэрыкі Андрэй Хадановіч
    ISBN: 985-6701-59-7
    Год издания: 2005
    Издательство: І. П. Логвінаў, Менск: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

  • Вершы Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-83-968534-6-2
    Год издания: 2023
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    Андрэй Хадановіч (нар. 1973) беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард. Лаўрэат шэрагу беларускіх і замежных літаратурных прэмій. Яго творчасць вызначаецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі ды іранічнасцю стылю.
  • Лісты з-пад коўдры Андрэй Хадановіч
    ISBN: 985-6701-20-1
    Год издания: 2004
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский

    "Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, навукоўцы, дыктары БТ... Гэта голас цалкам прыватнага чалавека, які ня вучыць жыць, бо сам ня ведае, як гэта робіцца. Вядома, кожным тэкстам аўтар спрабуе адказаць на глябальныя пытаньні, але гэты адказ…

    Развернуть