Автор
Юры Станкевіч

Георгій Васільевіч Харытановіч

  • 12 книг
  • 5 подписчиков
  • 150 читателей
4.0
196оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.0
196оценок
5 75
4 69
3 40
2 9
1 3
без
оценки
28

Лучшие книги Юрыя Станкевіча

  • П'яўка Юры Станкевіч
    ISBN: 978-985-6906-40-7, 978-985-6950-41-7
    Год издания: 2010
    Издательство: Галіяфы, Каўчэг
    Язык: Белорусский

    Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год – час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.

  • Брамнік заўжды самотны Юры Станкевіч
    ISBN: 978-9857021-25-3
    Год издания: 2014
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Новая кніга Юрыя Станкевіча разлічана на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне прадстаўленых у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім, альбо блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку. Аповесць "Брамнік заўжды самотны" распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт. Псіхалогія юнакоў і дзяўчат, тэмы мужнасці і кахання - усё гэта складае змест кнігі.

  • Паўночны вецер для спелых пладоў (сборник) Юры Станкевіч
    ISBN: 978-985-7021-26-0
    Год издания: 2015
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Кніга пісьменніка Юрыя Станкевіча лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў. Раман «Паўночны вецер для спелых пладоў» пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні. І тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці. Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне.

  • Апладненне ёлупа (сборник) Юры Станкевіч
    ISBN: 985-6778-01-8
    Год издания: 2005
    Издательство: Рэдакцыя газеты "Настаўніцкая газета"
    Язык: Белорусский

    Выданне ўключае ў сябе наватарскую, адметную па форме прозу пісьменніка Юры Станкевіча. Рэчаіснасць твораў, рознабаковых па тэматыцы і праблемах, іншым разам раскрываецца ў прытчавым ці фантастычным ключы, жорсткія рэальныя сітуацыі мяжуюцца з фантасмагорыяй. Шматаблічны свет, які адлюстроўвае надзенныя пытанні сучаснасці, прымушае да роздуму і будзіць уяўленне.

  • Бесапатам (сборник) Юры Станкевіч
    ISBN: 978-985-7140-73-2
    Год издания: 2018
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Кнігу «Бесапатам» вядомага празаіка Юрыя Станкевіча складаюць напісаныя ў розныя гады раман «Любіць ноч — права пацукоў», аповесці «Апладненне ёлупа», «Лавец святла поўні», «Бесапатам», а таксама некалькі апавяданняў. Творы аўтара яшчэ падчас ранейшых публікацый выклікалі вялікі чытацкі розглас і шматлікія вострыя спрэчкі. Для празаічных рэчаў, прадстаўленых у кнізе, характэрныя напружаны сюжэт, алегарычнасць, прытчавасць, няпростыя, часам шокавыя сітуацыі і развагі пра будучыню. Праблемы, якія ставіць аўтар, выходзяць далёка за ўнутрыбеларускі кантэкст і тычацца лёсу еўрапейскай цывілізацыі.
  • Шал. Аповесці, апавяданні (сборник) Юры Станкевіч
    ISBN: 978-985-6906-88-9
    Год издания: 2012
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ ― кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету Акіры Курасавы.

  • Мільярд удараў. Аповесці, апавяданні (сборник) Юры Станкевіч
    ISBN: 978-985-6800-81-1
    Год издания: 2008
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія "Эрыніі", аповесць "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", п’еса "Гарпіі", шэраг вострасюжэтных апавяданняў.

  • Пераправа Юры Станкевіч
    Язык: Русский
    Апавяданне з вытанчанай канцоўкай пра пераправу французскіх войск праз Бярэзіну 26-27 лістапада 1812 года.
  • Эрыніі Юры Станкевіч
    Язык: Белорусский
    Антыўтопія.
  • Тэксты №5. 2014 (Альманах) Валянцін Акудовіч
    Год издания: 2014
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.
  • Армагедон - 1895 (сборник) Юры Станкевіч
    Год издания: 2000
    Издательство: Дом прэсы
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшлі п'есы Ю. Станкевіча "Шэва", "Псеўда", "Армагедон-1895", а таксама кінасцэнар "Зямля Запаветная".
  • Сатырыкон Юры Станкевіч
    Год издания: 2003
    Издательство: Без издательства
    Язык: Белорусский
  • Луп (сборник) Юры Станкевіч
    Год издания: 1989
    Издательство: Выдавецтва ЦК КП Беларусі
    Язык: Белорусский
    У аборнік Юры Станкевіча ўвайшлі аповесць «Луп» і апавяданні «Пераправа», «Рванае Вуха», «Бела-чырвоная птушка шчур».
    У сваіх творах аўтар даследуе свет нашага сучасніка; на першы погляд невялікія і нязначныя экалагічныя і маральныя праблемы, якія паўстаюць перад людзьмі, але нечакана вырастаюць у глабальныя, што ўплываюць на жыццё ўсяго жывога. Апавяданне «Пераправа» — на гістарычную тэму.
    Гуманізм, філасофскі роадум — усё гэта акантавана вострым і дынамічным сюжэтам.
Показать ещё