Автор
Олег Латышонок

Алег Латышонак

  • 4 книги
  • 7 читателей
4.5
14оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
14оценок
5 8
4 6
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Лучшие книги Олега Юрьевича Латышонка

  • Нацыянальнасьць - Беларус Алег Латышонак
    ISBN: 978-83-60456-06-4
    Год издания: 2009
    Издательство: Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства
    Язык: Белорусский
    У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (першай быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі”, якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.
  • Жаўнеры БНР Алег Латышонак
    ISBN: 978-5-00076-003-1
    Год издания: 2014
    Издательство: Інбелкульт
    Язык: Белорусский
    Выданьне зьмяшчае творы вядомага беларускага гісторыка з Польшчы, у якіх разглядаюцца спробы стварэньня беларусамі нацыянальных вайсковых фармаванняў у канцы 1910-х — пачатку 1920-х гг. Асноўную яго частку складае пераклад на беларускую мову фундамэнтальнай працы “Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады”, рэшту — комплекс артыкулаў пра жыцьцё і дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і пра асобныя старонкі ўзброенага змаганьня беларусаў за ўласную дзяржаву.
  • Беласток - Полацак Алег Латышонак
    ISBN: ISBN: 978-83-60456-08-8
    Год издания: 2010
    Издательство: Вільня: Інстытут беларусістыкі, Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Адпаведна з гэтым усе матэрыялы, зьмешчаныя ў кнізе, згрупаваныя па 4-ох асноўных разьдзелах: "Пра Беласточчыну", "Пра Беларусь", "Пра беларусаў у сьвеце" і "Пра белы сьвет". Завяршаецца зборнік тэкстам "Доўгае вяртаньне ў Полацак", бо гэты горад, паводле аўтара, "па-за часам і прасторай, ён адначасова пачатак і мэта беларускага шляху".
  • Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. Олег Латышонок
    ISBN: 978-83-60456-07-1
    Год издания: 2010
    Издательство: Беларускае гістарычнае таварыства
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве. Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".