Автор
Лучшие книги Ирины Эрнстовны Богданович
- 8 произведений
- 7 изданий на 2 языках
По популярности
-
Залатая горка Ірына Багдановіч
ISBN: 978-985-7144-39-6 Год издания: 2016 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках. Кнігу дапаўняе біябібліяграфічны раздзел, дзе Ірына расказвае пра сябе, а рознабаковы характар яе творчасці падаецца ў пагадовым спісе публікацый. -
Янка Купала і рамантызм Ірына Багдановіч
ISBN: 5-343-00128-9 Год издания: 1989 Издательство: Навука і тэхніка Язык: Белорусский Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі. Адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам i студэнтам-філолагам, настаўнікам сярэдніх школ, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры. -
Душа лістападу Ірына Багдановіч
ISBN: 978-985-7007-81-3 Год издания: 2012 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтаркі аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, аб тых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектар зямному чалавечаму існаванню, аб незгасальных патрыятычных ідэалах, што асвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Асноўныя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў “Старапольскае рэха Беларусі”, які складаюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVІІІ — ХІХ стагоддзя, знакавыя ў сваім часе і актуальныя для разумення культурнай поліфанічнасці айчыннай літаратуры азначанага перыяду. -
Чаравікі маленства Ірына Багдановіч
Год издания: 1985 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі i Максіма Багдановіча.