Автор
Леонид Моряков

Леанід Уладзіміравіч Маракоў

  • 7 книг
  • 8 читателей
4.5
23оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
23оценки
5 12
4 11
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Рецензии на книги — Леонид Моряков

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 декабря 2017 г. 19:48

334

5

Лёс пісьменніка і даследчыка сталінскіх рэпрэсіяў Леаніда Маракова незвычайны. У свае юначыя і нават больш сталыя гады ён нават і не ўяўляў, што настолькі захопіцца прыгожым пісьменствам і беларускай гісторыей, што закіне ўсё астатняе, і нават прадасць частку сваёй маёмасці, каб займацца гэтай справай. Яшчэ ў першай палове 90-х Леанід Маракоў быў паспяховым бізнесоўцам, займаўся продажам радыёэлектронікі, меў партнёраў у арабскім свеце.

А ўсё пачалося з таго, што Леанід даведаўся пра трагічны лёс свайго дзядзькі - беларускага паэта Валерыя Маракова, які быў расстраляны энкавэдыстамі ў 1937 годзе. Вырашыў больш дазнацца пра гэтую трагедыю, пачаў збіраць матэрыялы, цікавіцца архівамі і старой перыёдыкай. І так захапіўся справай, што канчаткова закінуў свой бізнес і стаў адным з галоўных…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

20 июля 2018 г. 10:45

200

4

Леаніда Маракова называлі энцыклапедычнай установай у адной асобе. У сваіх аб’ёмным кнігах-даведніках ён узгадаў дзясяткі тысячаў лёсаў беларусаў, якія былі рэпрэсаваныя за савецкім часам – сяляне, святары, пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі, выкладчыкі ВНУ. Усю гэтую інфармацыю трэба было знайсці ў дзяржаўных і прыватных архівах, бібіліятэках – айчынных і замежных.

Лёс Леаніда Маракова незвычайны. Ён не сканчаў ніякіх філалогіяў і не вучыўся на журналіста. У маладосці абраў сабе самую аўтарытэтную і перспектыўную на той час спецыяльнасць, звязаную з радыёэлектронікай. Скончыў радыётэхнічны інстытут, працаваў на прэстыжных прадпрыемствах сваёй галіны. Але ў смутныя часы пачатку 90-х вырашыў заняцца больш прыбытковай справай – пайшоў у камерцыю. І тут здарыўся цуд. Неяк ён вырашыў…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 ноября 2017 г. 20:36

42

4

Леанід Маракоў позна прыйшоў у літаратуру. Першае сваё апавяданне ён надрукаваў у тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” ў 1998 годзе, калі яму было ўжо 40 гадоў. Да гэтага ён працаваў на менскім заводзе ЭВМ, займаўся навукай, бізнэсам – і ўсё гэта было далёка ад літаратуры. Змена ў ягонным лёсе адбылася пасля таго, як вырашыў дазнацца падрабязнасці, чаму застаўся апошнім мужчынам у родзе Мараковых. Аказалася, што большасць ягоных бліжэйшых продкаў загінулы ў часы сталінскіх рэпрэсіяў. Найбольш яго ўразіў лёс дзядзькі - паэта Валерыя Маракова. Леанід пачаў збіраць матэрыялы пра дзядзьку, і так захапіўся, што выдаў сваю першую кнігу – пра трагічны лёс паэта Валерыя Маракова. І на гэтым не сыпніўся, пачаў выдаваць адну за адной энцыклапедычныя тамы з біяграфіямі рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў…

Развернуть