Больше лайфхаков

13 сентября 2023 г.

129

Спосаб знайсці нешта смачнае, але не дарагое

Крыху разгубіўшыся, не ведаючы, што ўзяць, Локісаў ужо хацеў быў звярнуцца па дапамогу да залы, як раптам прыгадаў просты правераны спосаб, апрабава ны шмат разоў за мяжой. Калі ў якім-небудзь нямецкім мястэчку ў багацці незнаёмага асартыменту ты павінен знайсці нешта смачнае, але не даражэйшае за два еўра, трэба зразумець, што п'е мясцовы народ. Трэба адшукаць на прылаўку папулярную секцыю, дзе засталося ўсяго пару бутэлек.