Рецензии на книги издательства «Зьміцер Колас»

Оценка marlia-reads:  4  
Тыгру, тыгру, ты пажар, што працяў начны гушчар

Месцамі антычна-барочна, старанна-прыгожа і густа перасыпана мэтафарамі. Месцамі простыя немудрагелістыя хрысціянскія вершыкі. Трапляецца "сацыяльная" паэзія пра галодных / бяздомных / чорных дзяцей.
А насамрэч уражвае толькі славуты "Тыгр". Рытмічны, прыгожы, ён нібыта выбіваецца з шэрагу. Хаця як зразумець: ці ён стаў славутым, бо такі выбітны, ці ён выбіваецца, бо такі славуты?


Марля читает (телеграм-канал)

Оценка EllenckaMel:  0  

Очень тяжелая книга. Читалась с большим трудом. Оценить её никак не могу. Поставить плохую оценку не хочется, потому, что темы поднимающиеся в книге достаточно важные. Но и хорошую не поставлю - потому что скучно и трудно читается. Все время хотелось закрыть и оставить книгу где-нибудь далеко.
Для меня это книга ужасов. Таких привычных бытовых, религиозных, общественных, военных. Которые являются привычными и не всегда воспринимаются как ужасы. Когда общество устанавливает какие-то запреты, когда сами люди себе придумывают табу и все это приводит к трагедиям. Книга состоит из отдельных, не связанных между собой рассказов. Но все они безысходные. Жизнь тяжела и всегда такой останется. Войны и трагедии это основа жизни в этой книге. Слишком все мрачно и нет никакой надежды на счастье.

Школьная вселенная
Собери их всех
KillWish

Оценка Torvald5:  4  

Беларускіх пісьменнікаў, якія трапілі ў розныя «чорныя спісы», пераважна тыя, якія ўдзельнічалі ў выбарчых кампаніях за апазіцыйных кандыдатаў, або калі з'яўляліся актыўнымі сябрамі апазіцыйных партыяў, ужо ў нулявыя гады 21 стагоддзя перасталі выдаваць у дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сяргей Законнікаў належыў да кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Відаць, таксама трапіў у «чорныя спісы», бо апошняй яго кнігай, якая выйшла ў «Мастацкай літаратуры» быў зборнік «Лістам дарога запала...», які выйшаў у 2000 годзе. Далей кнігі Законнікава выдаваліся ў недзяржаўных выдавецтвах, пераважна ў Змітра Коласа.

Вось і зборнік «Шалёная куля» выйшаў у выдавецтве Змітра Коласа, ён мае падзагаловак «Вершы пяці гадоў». То бок, гэтыя вершы паэт пісаў у першыя гады ХХІ… Развернуть 

Оценка xbohx:  4  

“Голэм” — першы раман Майрынка, і ў ХХ стагоддзі ён стаў сапраўдным бестселерам. Ішла вайна, але чытачы прыхільна ўспрынялі з’яўленне такога немілітарызаванага твора. Загаловак кнігі адсылае нас да яўрэйскай міфалогіі, да істоты, волата, створанага з гліны для абароны яўрэйскага народа. Паводле легенды, яго зрабіў у Празе галоўны рабін. Таму можна назваць гэтую кнігу пераасэнсаваннем старой яўрэйскай гісторыі. Хоць Майрынк не меў прыналежнасці да яўрэйскай нацыі, але зацікавіўся іўдаізмам.
Гэта трывожная кніга, як і час, у які яна стваралася, калі свет быў у разгары вайны, і людзі не ведалі, што з імі будзе ў наступны дзень. Галоўны герой (Апавядальнік) у пачатку твора пераблытаў свой капялюш з чужым, на якім было пазначана імя “Атанасіус Пэрнат”, і цяпер ён перыядычна бачыць сны, у… Развернуть 

Оценка olkhovique:  5  

Як усё найлепшае ў жыцці, "Шлях у Бабадаг" здарыўся са мной выпадкова – кнігу проста знянацку параіў прадавец у кнігарне. Аповед аб падарожжы па краінах Паўднёвай і Усходняй Еўропы, сярод якіх Румынія, Україна, Венгрыя? Загарніце!

Кніга - сапраўднае глыбокае экзістэнцыяльнае вандраванне, як па вёсках і мястэчках, так і па закавулках уласнай душы, адвечная спроба пошукаў сябе і свайго прытулку ў свеце. Гэта гісторыя вандроўніка, якога вядзе шлях спазнання, інтуіцыя і старая падзёртая мапа.
Аўтар распавядае так, як узгадвае свае дарогі, часам урыўкамі, пераскоквая з месца ў месца, адыходзячы ўбок у развагах, час ад часу блукаючы ў думках, ходзячы па коле.

“Гура-Гумарулуй, Кімпулунг-Маладавенеск, Ватра-Дорнэй, углыб зялёнай Букавіны, паміж лясістых гор, і я, уласна кажучы, не памятаю нічога…
Развернуть 
Оценка Torvald5:  5  

Жадан пачынаў як паэт, і першыя яго публікацыі былі паэтычныя і першыя кнігі таксама. У прынцыпе, гэта класічны шлях прыходу ў літаратуру ў нашых краінах – Беларусі і Украіне. Але калі Жадан пачаў пісаць раманы, набыў з імі еўрапейскую славу, дык я падумаў, што на гэтым будзе канец Жадану-паэту. Нічога падобнага. Жадан па-ранейшаму пісаў вершы і выдаваў зборнікі паэзіі. Прычым досыць рэгулярна. Ну і, адпаведна, актыўна перакладалі яго ва ўсім свеце, прынамсі ў Еўропе. Але перадусім у суседняй Беларусі, дзе Жадан займеў уласнага перакладчыка ў асобе Андрэяй Хадановіча. Вершы ўкраінскага паэта ў перакладзе на беларускую мову пачалі актыўна з'яўляцца ў беларускай літаратурнай перыёдыцы. У прынцыпе, тыя вершы, што дукаваліся, і склалі аснову гэтага беларускага зборніку Жадана.

Што можна пра… Развернуть 

Оценка Krysty-Krysty:  4  

Калі б мне першым трапіўся гэты зборнік, Эмілі Дыкінсан стала б для мяне праходнай і хутка забытай паэткай. Нічога дрэннага. Але ж і нічога ўражвальнага. Проста тут няма майго любімага. А можа, не трапіла ў настрой?.. А можа, я падыходзіла з завышанымі чаканнямі?.. А можа, трэба было пасядзець-памедытаваць над кожным вершам?..

A sepal, petal, and a thorn
Upon a common summer's morn -
A flask of Dew - A Bee or two -
A Breeze - a caper in the trees -
And I'm a Rose!

Няма...

Papa above!
Regard a Mouse
O'erpowered by the Cat!
Reserve within thy kingdom
A "Mansion" for the Rat!

Snug in seraphic Cupboards
To nibble all the day,
While unsuspecting Cycles
Wheel solemnly away!

Няма...
Кніга ж невінаватая. Гэта пераклад зборніка 1901 года, туды… Развернуть 

Оценка Torvald5:  5  

Калі пра паэзію можна сказаць, што гэта перадусім метафарычныя тэксты. Дык паэзія шведскага паэта Тумаса Транстромера – супер метафарычная. Гэта проста суцэльная метафара. Прычым такая арыгінальная, што многія асобныя радкі з вершаў моглі б быць асобнымі паўнавартаснымі вершамі.

Ну напрыклад:

Глыбіню снега вымяралі мёртвыя сцябліны.

Або:

У кастрычніку мора халодна блішчыць
спінным плаўніком з міражоў.

Гэтую кнігу пераклалі на беларускую мову найлепшыя беларускія перакладчыкі паэзіі – Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава.

Уладзімір Арлоў яшчэ паспеў пабачыцца і паразмаўляць са славутым паэтам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, - гэтую сустрэчу ён падрабязна апісаў у прадмове да кнігі “Келіх чырвонага з Нобелеўскім лаўрэатам”.

Істотнае адрозненне паміж шведскай і… Развернуть 

Оценка lessthanone50:  5  

Когда-то мне очень понравился "Крутой маршрут" Евгении Гинзбург. Понравился настолько, что я советовала его людям и до сих пор советую, несмотря на чувство некоторой неловкости от того, что такую страшную книгу я читала с жадным любопытством. В случае с Гинзбург я списала это на то, что книга очень хорошо написана. Но вот Граховский, который пишет много проще, а результат тот же - не оторваться. "19 лет" - самый настоящий белорусский "Крутой маршрут", который мне было читать местами еще страшнее и больнее. Свидетельства Гинзбург оправлены, скажем там, в более совершенную литературную форму, да и на расстоянии все это, пусть и небольшом. У Граховского же все ближе некуда - Минск, знакомые улицы, Комаровка, тюрьма на Володарского, ловко вписавшаяся в городской центр и маршрут моих… Развернуть 

Оценка HershensonTendrils:  2  

Кніга Ірванца - спроба спраектаваць савецкую рэчаіснасць на сёння. Горад Роўна падзелены на дзве часткі - нашу, украінамоўную, і іх, рускамоўную. У нас сучасна, а ў іх - спецслужбы лютуюць. Я б сказаў, што прымітыўны сюжэт. Колькі разоў падобная алюзія выкарыстоўвалася ў кнігах, а ў кіно. І Ірванец не прынёс нічога арыгінальнага. Гэтая кніга для зацятых, часта неадукаваных, актывістаў, хто пры згадцы пра савецкае мінулае гаворыць толькі пра рэпрэсіі, русіфікацыю. І гэтай кнігай яны будуць трэсці, нібыта аргументам пра скрадзенае рускімі жыццё ў нашай краіны.
Выбар кнігі для перакладу, які зрабіў Уладзімір Арлоў, няўдалы. Бо калі пачынаць знаёмства з сучаснай украінскай літаратурай з гэтага твора, жадання чытаць іншых наўрад ці зʼявіцца.
Банальны сюжэт, а горш яшчэ тое, што апісаны ён… Развернуть 

Оценка HershensonTendrils:  4  

Гэтая кніга - гісторыя рэпрэсаванай славацкай сямʼі. Да прачытання рамана думаў, што ў Чэхаславакіі ўсё было лепш, чым у СССР. Мо і было. Толькі трагічнага хапала таксама. Кніга пацвярджае толькі тое, што савецкі лад паўсюль аднолькавы быў. Аднолькава крывавы.

Оценка Torvald5:  5  

Творчасць Алеся Разанава атаясамляецца перадусім з эксперыментальнымі паэтычнымі формамі, некаторыя з якіх паэт прыдумаў сам. І няшмат хто ведае, што Разанаў пачынаў свой шлях у паэзію з традыцыйных вершаў.

За апошнія некалькі гадоў выйшла шмат кніг паэта, але іх змест складалі пераважна творы, напісаныя не так даўно. А вось гэтая кніга як раз адрозніваецца ад нядаўніх папярэдніх тым, што ўтрымлівае досыць шмат вершаў з ранняга перыяду творчасці Разанава. Здзіўляюць гэтыя вершы неверагоднамі метафарамі і рознымі арыгінальнымі паэтычнымі тропамі. Напрыклад:

І прагнуць ліўню паплавы,
нібы цяля тугога вымя.

Гэтыя радкі Разанаў напісаў у 18 гадоў. А першы яго паэтычны зборнік “Адраджэнне” выйшоў у 1970 годзе, калі паэту было 23 гады. А ўжо з наступнага зборніка “Назаўжды”, які выйшаў у 1974… Развернуть 

Оценка HershensonTendrils:  3  

Набыў беларускае выданне задоўга да нараджэння сваіх дзяцей. Спадзяваўся, што гэта будзе настольная кніга. Але зусім не.
Спачатку чытаў кнігу сам. І мне перакдад не спадабаўся - чытаеш і спатыкаішся ўвесь час на ім. У дадатак правапіс - тарашкевіца, што мяне ў дзіцячых кнігах злуе найбольш.
Калі пачалі з сынам чытаць, ён хутка кнігу адклаў. Рабіў дзве спробы. І ілюстрацыі яго зусім не зацікавілі.
У 2007, калі перакладной літаратуры для дзяцей па-беларуску было зусім мізэр, Карлсан быў падзеяй. Сёння, для мяне, гэта праект слабаваты.

Оценка HershensonTendrils:  4  

Харошая кніга. І яна не зусім пра беларускую літаратуру. Я ўбачыў спробу аўтара напісаць пра сваю жанчыну. Не мастацкую, з прыдуманымі сюжэтамі, героямі. Гэта такая шчырая кніга эсэ пра яго і яе на фоне беларускіх літаратараў. Літаратараў, якія слаба пісалі пра Парыж. А часам і прыдумвалі Парыж, бо ні разу не былі ў гэтым горадзе.
Для мяне гэтая кніга - прыклад таго, як важна кожнаму аўтару выказваць сваё меркаванне. Не быць шэрым, падладжвацца пад белых ці чорных. А гаварыць пра тое, што хвалюе. Канечне, можна не пагаджацца з ацэнкамі Бахарэвіча. Але гэта яго ацэнкі. І яны выказаны ў цікавай кнізе.
Ёсць і мінус у "Бэзавым і чорным". Аўтар напісаў слабыя главы пра сваіх прыяцеляў - Адама Глобуса, Сяргея Шупу, Андрэя Хадановіча. Адчуваецца змушанасць у тэкстах: напэўна, АБ лічыў… Развернуть 

Оценка xbohx:  4  

У 2011 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў шведскі паэт Тумас Транстромер. У 2015 годзе яго не стала. Паэты і так не вельмі часта атрымліваюць Нобелеўскую, таму запамінаецца кожны. У 2017 годзе вершы Транстромера ўпершыню выйшлі па-беларуску асобнай кнігай.

У мяне складаныя адносіны з перакладной паэзіяй: я прачытала выдатныя пераклады Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Алесі Башарымавай, але за ўсім гэтым ледзь-ледзь для мяне праглядаўся Тумас Транстромер. Аднак, вялікі талент гэтага чалавека бачны нават за перакладамі: у вобразах, якія ён стварае сваімі вершамі, у словах, якія ён выбірае для загалоўках.
Амаль усе вершы зборніка: верлібры ці вершы ў прозе, поўныя эмоцый і пачуццяў. Мы бачым прыгожае ў будзённым, ён рассоўвае рамкі нашых светаадчуванняў… Развернуть 

Оценка Krysty-Krysty:  4.5  

Пахвалілася на працы новым зборнічкам. Калега задумліва пагартала і вярнула са словамі: "Ну, гэта ж не будзеш чытаць для задавальнення". Я не знайшла, што адказаць.

Бо я не памятаю Катула. Напэўна нешта ягонае мне сустракалася ў студэнцкай хрэстаматыі, але хто ён... пра што ён... Гэта такая рымская (ці грэцкая? не, рымская, здаецца) бясформавая статуя, цяжкая і важкая, "не для задавальнення" - для агульнай эрудыцыі? для пыхі сказаць "я чытаю Катула"? для гонару "беларус пераклаў Катула"?
Вось яшчэ згадваў класік наш Максім Багдановіч (памерлы ад сухотаў на пачатку 20 стагоддзя ў 25 гадочкаў - але класік без скідак): "Дзень гэты, – так пісаў Катул, – я белым каменем адзначу". Што з гэтага вынікае? Не маю паняцця...

І на пачатку кнігі няма ні паўстаронкі ўступнага слова, ні абзаца з датамі… Развернуть 

Оценка Irina_Tripuzova:  4  
Адчуванні
Нясе нейкай плынню такое жыццё: немагчыма нічога ні ацаніць, ні зразумець, можна толькі паддацца.

Патаемныя думкі і дзеянні, ў якіх часам сорамна прызнацца самому сабе, выцягнуты, разгледжаны і вынесены на суд чытача.
Кожнае апавяданне — гэта, перш за ўсё, апісанне адчуванняў.
Адчуванні жанчыны, якая кахае вар"ята, жыве з ім і паступова вар"яцее сама ("Пакой").
Адчуванні чалавека, які прывык глядзець на людзей зверху ўніз, і з мэтай канчатковага самасцвярджэнння рашаецца на забойства ("Герастрат").
Адчуванні жанчыны, якая вагаецца паміж добрым мужам-імпатэнтам і багатым каханкам-грубіянам ("Блізкасць").
Адчуванні юнака, якому з дзяцінства падрыхтавана роля шэфа, а ён усё шукае сябе, трапляючы ва ўсё больш і больш сумніўныя сітуацыі ("Начальнікава дзяцінства").
І, ўрэшце, адчуванні людзей… Развернуть 

Оценка mazurka_t:  4  

Пакуль чытала, увесь час баялася. Няўжо дзеці зараз такія непужлівыя?

1 2