Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

30 сентября 2020 г. 16:23

346

3

Убачыла кнігу Глобуса ў шорт-лісце намінантаў Прэміі Гедройца і засумавала. Чытаць яе не планавала, бо пагартала і зразумела, што нічога новага там не знайду. Больш за 10 гадоў таму, калі вучылася ў апошніх класах школы і паступала на філфак, я была ў захапленні ад яго творчасці. Гэта былі смелыя і эпатажныя творы, асабліва пасля школьнай праграмы. Дамавікі, якія гвалтуюць жанчын, вадзянікі і аголеныя бландзінкі.
Таксама Глобус заўжды шчыры ў выказваннях, асабліва калі яны маюць негатыўную афарбоўку. Лёгка сказаць пра чалавека нешта добрае, пахваліць. Цяжэй напісаць пра яго гадасць, ды каб усе, і асабліва той чалавек, прачыталі гэта. Ёсць і іншы Глобус, лірычны, які піша пра сям’ю і робіць гэта шчыра і з вялікай любоўю ў кнігах “Дом” і “Сям’я”.
Але апошнія гады разгортваю чарговую кнігу і разумею, што стамілася. Некалькі гадоў таму з падобнай кнігай успамінаў “Зваротная перспектыва” ён атрымаў 3 месца Прэміі. Таму сёлета, убачыўшы “Рысы” ў шорт-лісце, я толькі стомлена ўздыхнула і зразумела, што трэба чытаць, бо давядзецца пісаць агляд. Агляд, дарэчы, ужо можна прачытаць па спасылцы ў шапцы майго профілю.
Што сказаць пра гэтую кнігу? Аматары беларускай літаратуры зацікавяцца ўспамінамі пра Анатоля Сыса, Яўгенію Янішчыц, Уладзіміра Караткевіча і іншых творцаў, з якімі Адам Глобус быў добра знаёмы. І гэта не нейкія прыхарошаныя і светлыя ўспаміны. Яны пераважна змрочныя: Караткевіч, Сыс і алкагалізм, Янішчыц і самагубства. Ёсць, вядома ж, нататкі і пра бацьку Глобуса, пісьменніка Вячаслава Адамчыка.
Астатнія гісторыі пра музыкаў і мастакоў, знаёмых Глобусу па вучэльні, дзе ён атрымліваў мастацкую адукацыю. Напрыклад, пачынаецца кніга з успамінаў пра мастака і настаўніка Сяргея Каткова. Дарэчы, яго згадваў у сваёй апошняй кнізе «Хвалі» і іншы пісьменнік Уладзімір Сцяпан, таксама мастак паводле адукацыі. Тут я больш сумавала, калі чытала, бо і гісторыі не тое каб цікавыя ці захапляльныя, і апісаныя людзі мне невядомыя. Ды і Глобус не Брыль, не адчуваецца ў гэтай кароткай прозе стылю напісання, які б мог зачапіць.
З сумам адзначаю, што Глобус ужо не торт. :(
картинка xbohx

Комментарии


Не брау кнiгу, бо ведау, што будзе шмат незнаёмых iмёнау. Можна проста усё гэта пачытаць на старонках ФБ