Больше рецензий

5 августа 2021 г. 11:28

461

5

Перачытала гэты твор ужо, здаецца, у трэці раз.
Упершыню чытала ў школе і тады звяртала ўвагу толькі на дэтэктыўны сюжэт.
Метафарычнасць і алегарычнасць твора ў 14 ці 15 год я не разумела. Па праўдзе сказаць, дзіцячы мозг ужо стомлены быў ад усёй гэтай беларускай класікі пра забіты беларускі народ.

Ці страшны дэтэктыў напісаў Уладзімір Караткевіч? Страшэнны! Паглядзіце - падзеі адбываліся ў 1888 годзе, а быццам сённяшні дзень апісаны.

Аповесць упершыню надрукавалі ў 1964 годзе. А кнігу для чытання я купіла ў чэрвені 2021 года . Здаецца, цэлы тыраж быў выкладзены на стол у дзяржаўнай кнігарні! Хм... Магчыма, таму што мы ўсё яшчэ тыя падлеткі, якія бачаць на старонках дзікае паляванне караля Стаха і вераць у зданяў, баяцца?..
Цікавы фінал, дарэчы!..