Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

25 января 2013 г. 16:30

3K

5

Гэты твор вызначаецца самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцьця песьняра — ідэяй нацыянальнага вызваленьня і адраджэньня, якую ён нястомна й настойліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы.
Раскіданае гняздо сям'і Зяблікаў — сымбаль трагічнага лёсу Беларусі ў пачатку XX стагодзьдзя, перад першай рускай рэвалюцыяй. Уся Беларусь была раскіданым гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе зямныя багацьці, задыхаўся ад безьзямельля і ня быў гаспадаром на сваёй зямлі.
Цэнтральнай філязофскай праблемай драмы «Раскіданае гняздо» зьяўляецца праблема шчасьця. Усё ў творы: кампазыцыя, сюжэт, вобразы, насычанасьць рамантычнымі сродкамі ў глыбока рэалістычным творы — падпарадкавана цэнтральнай філязофскай праблеме.