Больше рецензий

16 декабря 2022 г. 14:16

Лучшее на Лайвлибе

244

5 ...Працягваць яе чытаць было складана...але калі ўжо пачаў чытаць, то не спыніцца.

Ну вось і дачытаў гэтую кнігу... Кніга вельмі моцная! Працягваць яе чытаць было складана...але калі ўжо пачаў чытаць, то не спыніцца.

Разумею цяпер чаму Святлане Аляксандраўне Алексіевіч далі нобелеўскую прэмію. І гэта я прачытаў толькі першую яе кнігу...баюся нават пачынаць іншыя яе кнігі.

Час пакажа, але ёсць у мяне такое прадчуванне, што ўсе іншыя кнігі якія я буду ў сваім жыцці далей чытаць будуць ужо не так успрымацца як да гэтага моманту. Па перш прычына ў сённяшней вайне. Якае перакрэсліла і затаптала ўсё тое добрае што здабылі вялікай колькасцю жыццяў людзей пад час другой сусветнай вайны. Ну і другая гэтая кніга. Усё што я да гэтага чытаў было проста "рамонкамі на полі"... так былі подзьвікі і г.д. Але гэта кніга настолькі праўдзіва, што нават не патрэбны ніякі доказы таго што там напісана... усё гэта мы чулі, але так...лёгкім шэптам адзін на адзін. Бо было нельга!!! І гэты страх у людзей захаваўся амаль да самай іх смерці... хутка ўжо і не стане сведкаў тых падзей і жахаў. Час ад часу я нават сам сабе думаю, можа і добра што да сённяшняга дня дажыло так мала ветэранаў. Нават баюся ўявіць як ім зараз жыць і бачыць што мы робім...