Больше рецензий

Melaritt

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

24 июня 2023 г. 21:14

2K

4.5 У ноч, калі чорныя дрэвы ціха дрыжаць ад жаху, па галерэях праходзіць дама з чорным манахам.

Хочаце не тое, каб вельмі цікавы факт? Містычныя гістарычныя дэтэктывы Караткевіча заўсёды мяне захаплялі, як нават не марылася якім-небудзь Дэну Браўну ці Джазэфіне Тэй. И "Чорны замак Альшанскі" некалі ўразіў так, што Уладзіміра Сямёнавіча я лёгка запісала ў любімыя пісьменнікі. Але ж прашлі гады і я адчула, што запамятавала амаль усё, за выкючэннем галоўнага героя гэтага рамана (спойлер: пачаўшы перачытваць, зразумела, што гэта не так), таму вырашыла, як гэта заўсёды і бывае, скарыстацца нейкім выпадкам у сваіх мэтах.
Чаго я ў выніку сапраўды не помніла пра "Замак", дык гэта таго, наколькі моцна ён закранае менавіта жыццё простых людзей, руціну іх і боль, на фоне якіх гэтая нібыта гістарычная містыка - толькі што абрамленне. Ну і дэтэктыў, канешне. Жанр, якім мяне вельмі лёгка купіць. Дарэчы тут гістарычных дэтэктываў - нават не адзін.
Насамрэч, ў Караткевіча дужа цікавы стыль, пра гэта я таксама запамятавала. Ды і словы ён любіў выкарыстоўваць невідавочная: адразу можна й не зразумець, пра што гаворка ідзе.
А якія апісанні! Не менш кінематаграфічныя, чым ў Тургенева.
"Невялікая, двароў на пяцьдзесят-семдзесят вёсачка, "прыгарад", шырока раскінуліся па схілах акруглых мяккіх ўзгорку і патанала ў садах, дзе ўжо зялёнымі хмарамі марылі хмызы агрэсту. Нешырокая рачулка дзяліла гэтыя дзве грады ўзгоркаў і самую вёску. Яна змяілася, гэтая рэчка, хутка знікала з вачэй і злева і справа, і таму не адразу можна было зразумець, адкуль далятае пляск валы на млынавым коле. Справа, далёка, відаць было ссыпныя магазіны." Бачыце? Карціна нібыта ўзнікае перад вачыма.
И гэта я яшчэ не сказала пра ягоных персанажаў: а кожная дзеючая асоба у гісторыі - менавіта персанаж, апісаны так падрабязна, что ты лёгка можаш уявіць не толькі знешнасць яго, але і ўнутраны свет.
Караткевіч не баіцца ўкладваць у вусны сваіх герояў нават лаянкавую лексіку, што не толькі надае аб'ёму, але і набліжае іх да чытачоў.
У маім выданні ёсць фотаздымкі рукапісу рамана з паметкамі аўтара, шыфроўка, якую вы знойдзеце ў тэксце, малюнкі і схемы Альшанскага замка, зробленыя Ўладзімірам Сямёнавічам (як і здымкі замка Гальшанскага). І ўсё гэта яшчэ раз нагадвае нам наколькі цікавым і захопленым сваёй справай пісьменнік быў чалавекам. Не кажучы ўжо пра тое, што інтрыгі ў сюжэтах ствараў па-майстэрску.