Больше рецензий

9 декабря 2023 г. 14:01

13

4 Смешня кніга

Надышоў час падзяліцца смешнай кнігай.
Гэты твор сапраўды варты, каб пра яго гаварылі і паказвалі пабольш.
По на нашых паліцах не так і шмат беларускіх кніг з вясёлым сюжэтам. Але тут трэба ўставіць рэмарку, што гэта пераклад з балгарскай мовы.
І таму трэба яшчэ мець прафесіяналізм, каб у  перакладзе захаваць гумар і перадаць яго нашаму чытачу.

Міхаіл Вешым “ Англійскі сусед”.
Кніга пра тое, як англічанін, які ўсё жыцце пражыў у вялікім горадзе, на пенсіі купляе сабе дом у балгарскай вёсцы.
І як вы разумееце, ў вёску проста так са сваімі “парадкамі” не зайдзеш, і не важна ў Беларусі гэта вёска, ці ў Балгарыі.
Вось так і ўсе жыхары “Урадлівай” узбурыліся навіной пра новага суседа. А паколькі кожны вясковец меў свае адметныя рысы характару, то працэс адаптацыі ў англічаніна праходзіў весела і адметна.
Безліч кур’ёзных, месцамі бязглуздых момантаў, які склаліся ў цудоўную гісторыю.

Такую кнігу лёгка чытаць і прыемна ўспамінаць.

Асобная падзяка, тым, хто прымаў ўдзел у з’яўленні “Англійскага суседа”:

Выдавецтва Логвінаў.
Перакладчыца: Таццяна Анікеенка
Рэдактарка: Марына Казлоўская
Дызайнерка: Кацярына Пікірэня