Больше рецензий

1 июня 2015 г. 10:45

2K

5

Апошняя па часе напісання п'еса Янкі Купалы (1922 г.), але не апошняя па значнасці. Для аўтара ўласцівы загадкавасць і падтэксты, а савецкая ўлада патрабавала катэгарычнасці і яснасці, таму велічыню твора мы можам зразумець толькі з цягам часу.
У "Тутэйшых" у 4-х дзеях паказана 2 гады з гісторыі Беларусі з вялікім спектрам падзей (германская, польская, бальшавіцкая ўлады), але твор застаецца актуальным і сёння. Жанр твора - трагікамедыя, бо смехам напоўнена жыццё Мікіты Зносака (Нікіція Зносілова) у доме маці Ганулі Зносчыхі. Ён то прымяраў на сябе пажарніцкую форму, то вучыў замежныя мовы, то беларускую (узнікаюць праблемы з націскамі), то цягаў вазок з дакументамі, то хаваў гарэлку, то гандляваў валютай, то іншымі дэфіцытамі, то падаўся ў часовыя начальнікі, то займаўся "донасіцельствам-разносіцельствам"... Аднак, паўсюль цярпеў фіяска, і гісторыя яго скончылася трагічна: былы арыштаваны ім чырвонаармеец, прыйшоўшы да ўлады, ужо арыштоўвае Мікіту і яго сяброў. Такі тыпаж, як Мікіта Зносак, хоча быць вышэйшым, чым ён ёсць на самой справе, як мальераўскі "Мешчанін у дваранах".
Ёсць і пазітыўны фінал для такіх, як Янка Здольнік і Алёнка Гарошка, якія збіраюцца сыграць вяселле і жыць у вёсцы, куды з Менску запрашаюць і Ганулю. Дарэчы, твор падпісаны ў Акопах, куды Янка Купала з'язджаў да маці у час расчараванняў на працы ў Менску. Там з'яўляюцца яго лепшыя творы і ідэі, якія ён увасобіў у вобразе Здольніка. А вось тыпажы іншых "тутэйшых" нагадваюць батлейкавых персанажаў, што прыходзяць да кепскага жыцця: Пан, Спраўнік, Даша, Поп. Адметныя вобразы заходняга і ўсходняга вучоных (парны вобраз, як дабчынскі і Бабчынскі ў "Рэвізоры" М.В.Гогаля), якія створаны, каб сутыкнуць ілбамі польскія і расейскія погляды на беларускую гісторыю, этнаграфію і г.д. Гэтыя погляды і зараз розняцца, і сёння могуць сутыкацца час ад часу.
Твор не быў уключаны ў збор твораў, які быў скончаны ў 1940 г., была забаронена пастаноўка Папова ў 1929 г. БДТ-1, а таксама пастаноўка Магілёўскім драматычным тэатрам у 1982 г. Твор быў уключаны ў збор твораў 2001 г., была дазволена пастаноўка Пінігіна ў 1990 г., але сёння мы зноў не бачым афішы гэтага спектакля. Можна пабачыць "Паўлінку" і "Раскіданае гняздо", а "Тутэйшыя" ўсё ж з'яўляюцца найбольш актуальным творам, бо Беларусь па-ранейшаму між Захадам і Усходам, а ў тутэйшага народа існуюць праблемы з самаідэнтыфікацыяй і разуменнем неабходнасці захоўвання роднай мовы.
P.S.: Не мог не закрануць гэтую тэму ў п'есе "Хрыстос пад вадой", якую зараз сам пішу, хоць яна іншая па характары і змесце. Магчыма, і на мой эпісталярны дэтэктыў хтосьці напіша калі-небудзь рэцэнзію.

Комментарии


Я бачыла "Тутэйшых" у Купалаускiм, i не аднойчы! Мела такое шчасце.
Мы яшчэ дачакаемся афiшы, будзем верыць у гэта!


как раз в этом сезоне