Больше рецензий

6 июня 2015 г. 18:20

7K

4

Бачыў спачатку пастаноўку Ф.Янкоўскага ў Рускім драматычным тэатры імя Максіма Горкага, а толькі пасля прачытаў уважліва твор .
Спачатку абмалюем сітуацыю. У 1-м акце мы даведваемся пра сям'ю Зяблікаў, у якіх забіраюць гаспадарку з-за таго, што бацька Лявон судзіцца з новымі парадкамі паніча, які вярнуўся дахаты. Старэйшы сын Сымон гатовы бараніць сваё з сякерай у руках, але яму не даюць. Маці Марыля ляжыць хворая. Старэйшая Зося распавядае малым братам і сёстрам сон, у якім іх выводзіць з балота па вясёлцы Св.Пётра, а таксама аддае кветкі старому жабраку, каб той памаліўся за прыгожага паніча. мне падаецца, гэта ўсё сімвалічным. Данілка майструе скрыпку, што таксама з'яўляецца сімвалам мастацтва, як і ў "Сымоне-музыку" Якуба Коласа і інш. творах. Увогуле сімвалізм уласцівы Янку Купалу, што адлюстраваўся ў назве твора: у канцы 1-га акта здымаюць дах з хаты, якая яшчэ больш становіцца падобнай да гнязда, і бацька Зяблікаў павесіўся.
У кожным акце свая пазіцыя, свае памкненні і мэты ва ўсіх герояў. У 2-м акце паніч прыходзіць да Зяблікаў на руіны. Сымон з ім спрачаецца, Данілка просіць на струныі смычок, Зоська ўкленчыла перад багатым, а Марыля просіць, каб не зводзіў дачкі.
У 3-м акце Сымон і Марыля нясуць крыж на могілку бацькі, а Зоська застаецца з дзецьмі ў "раскіданым гняздзе". Да яе прыходзіць Незнаёмы, які запрашае на невядомы сход, дзе вызначацца лёсы мільёнаў.
У 4-м акце надыходзіць восень і становіцца халадней, але сымон і не мусіць кідаць родную зямлю і сямейных не пушчае. Прыходзіць Незнаёмы, і Сымон разрываецца між тым, каб ісці на сход і застацца на руінах. І тут прыводзяць звязаную Зосю, якая хацела павесіцца ля палаца.
У 5-м акце Сымон сыходзіць шукаць сход. Зоська вар'яцее з-за кахання да Паніча (абдымае дрэва замест яго). Вяртаецца стары жабрак, і за ім сыходзяць марыля і дзеці з торбамі пад музыку Данілкавай скрыпачкі. пазней вяртаецца сымон з галавешкамі ад палаючага палаца і забірае з сабой Зосю, і ідуць таксама шукаць лепшага жыцця.
Атрымаўся больш пераказ, а не рэцэнзія, але тым, хто возьмецца прачытаць ці схадзіць на спектакль будзе не сумна, бо шмат цікавых пытанняў яшчэ засталося - гэта і вобраз Незнаёмага, і што за сход, на які ён кліча і інш. Прыемнага чытва!

Комментарии


Добры атрымаўся кароткі змест. Шпаргалкі для школьнікаў кляпаеш? =)


Шаноўная Мірайда!
Так, і сапраўды нешта кшталту шпор атрымалася, але, не ведаю - "Раскіданае гняздо" вывучаецца ў школе?
З павагай. Алесь Мойскі.