Больше рецензий

28 января 2017 г. 20:17

322

3.5 Гісторыя аднаго адраджэння

Што гэта за кніга?
Гэта не мемуары.
Гэта - рэтраспектыўны погляд на тыя сем ужо досыць далёкіх гадоў, якія ўмоўна можна назваць перыядам беларускага нацыянальнага адраджэння, часам, калі народ беларускі пачаў прачынацца ад стогадовага сна, але хутка быў сілком зацягнуты назад.
Былы дэпутат беларускага парламента, член партыі БНФ Сяргей Навумчык распавядае, як паўставаў Беларускі народны фронт. Як партыя прайшла ў яшчэ савецкі парламент, і чым, уласна кажучы, яны там займаліся пяць год. Магу параіць гэтую кнігу ўсім, хто хоча зразумець ролю БНФ у атрыманні суверэнітэта і знішчэнні СССР. Калі вы маеце пэўныя стэрэатыпы наконт БНФ, кніга таксама стане карыснай - Навумчык любіць завочна парыраваць на, пэўна, шматлікія напады на партыю, яе каштоўнасці і справы. Варта дадаць, што ў параўнанні з 1991 годам сучасная рыторыка крытыкаў і ненавіснікаў усяго беларускага зусім не змянілася, апошнія 26 год яны выкарыстоўваюць аднолькавыя словы і шаблоны.
Акрамя вышэйзгаданага, аўтар даў інфармацыю, якую сёння не вельмі любяць падымаць нашы "апазіцыйныя палітыкі". Калі наконт Фядуты я ведаў і раней, але згодніцкая пазіцыя партыі АГП уразіла самым непрыемным чынам, я ўжо прамаўчу пра давераную асобу Аляксандра Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце 12 склікання Анатоля Лябедзьку. Вось якія кульбіты часам робіць лёс!
Але гэта не галоўнае, галоўнае - семігадовая гісторыя надзей і актыўнай працы на ніве беларушчыны, якая дагэтуль дае свой плён, гісторыя, якая хочацца думаць, знойдзе свой працяг.