xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

13 июня 2017 г. 16:06

98

4

Калі ў мяне спытаюць, хто мой любімы сучасны беларускі празаік, то я не задумваючыся назаву Сяргея Календу. Гэта неверагодна таленавіты і прадуктыўны аўтар (калі я не памыляюся, у яго выйшла ўжо 9 кніг, і гэта не ўлічваючы творы пад псеўданімам). "Апранутыя апавяданні" — гэта праект, у якім адзенне жыве сваім жыццём, вандруючы па гарадах і краінах, людзях. Кожны элемент адзення мае сваю індывідуальнасць і гісторыю і нібыта надае новыя рысы сваім уладальнікам.
Раней я ўжо сустракала ўсе творы з гэтага праекта ў кнізе "Іржавы пакой з белымі шпалерамі". Але як цікава было перачытваць! Я ведала, што адбудзецца з тым ці іншым персанажам, але ад гэтага было толькі цікавей. Яшчэ раз дзівілася, якая ж выдатная задумка, ідэя праекта. Усе творы пра розных герояў, але яны аб'яднаныя паміж сабой, што дадае кнізе цэльнасць і завершанасць.

У канцы кнігі змешчаны яшчэ і "Архітэктурныя апавяданні" (дагэтуль выходзілі на паперы ў кнізе "Трохлітровая проза"). Пад адной вокладкай сабраліся два незвычайныя праекты, якія маюць проста неверагодны патэнцыял далейшай распрацоўкі. Таму калі вы яшчэ не знаёмыя з творчасцю Сяргея, то вельмі раю пачаць. Кніга гэтая толькі электронная, можна набыць на kniharnia.by . Або знайсці папяровыя кнігі "Іржавы пакой з белымі шпалерамі" і "Трохлітровая проза", дзе змешчаныя ўсе гэтыя творы.
картинка xbohx

Комментарии

Комментариев пока нет — ваш может стать первым

Поделитесь мнением с другими читателями!