Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

21 сентября 2017 г. 10:53

976

5

Ніхто не чакаў, што сур'ёзны, з выгляду падобны да сапраўднага прафесара-«букваеда», літартуразнаўца Пятро Васючэнка пачне пісаць казкі і фэнтазі. Праўда, ён і раней пісаў прозу, і нават яшчэ ў 1993 годзе выдаў зборнік апавяданняў «Белы мурашнік», а таксама быў вядомы як аўтар п'есаў для менскага Тэатра юнага гледача. Але гэта было хутчэй хобі вядомага літаратуразнаўца, кандыдата філалягічных навук, а можа ўжо і доктара.

Але пасля выдання кнігі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі...» стала ўжо цяжка вызначыць, што ў Васючэнкі першаснае: літаратуразнаўства ці мастацкая проза.

Кніжка гэтая, трэба адзначыць, выдадзеная выдавецтвам «Мастацкая літаратура» надзвычай дыхтоўна, была ўспрынята чытачамі і крытыкай вельмі цёпла. З'явілася шэраг станоўчых рэцэнзіяў. Была ўганараваная некалькімі прэміямі.

Васючэнка адносна сваёй кнігі неаднойчы казаў, што не бывае дарослых і дзіцячых кніг, бываюць добрыя і кепскі. Таму ён раіў і дарослым чытачам яе не абмінаць.

Поспех «паноў» Васючэнкі палягае ў тым, што пісьменнік здолей стварыць каларытных, забаўных галоўных герояў, якія патрапляюць з-за сваёй шляхецкай пыхы ў розныя дзіўныя прыгоды. То яны сустракаюць Куру Шчабятуру, якую просяць знесці незвычайнае яйка і самі яго выседжваюць, то вырашаюць пасадзіць адмысловы сад, на дрэвах якога вырасталі б кілбасы, хлеб, булкі, цукеркі, віно ды селядцы. Усе гэтыя аванцюры сканчваліся не сказаць каб трагедыйна, Васючэнка як бы шкадуе і нават любіць сваіх пацешных шляхціцаў, але канфузам. І галоўныя героі, пасля чарговай няўдачы, зноў пачыналі выдумляць, што б гэта такое зрабіць, каб смачна есці але не прыкладаць рук да працы.

На поспех кнігі, відавочна, таксама паўплывала вялікая начытанасць Пятра Васючэнкі. Бо ўся кніга прасякнутая рэмінісцэнцыямі і з народных беларускіх казак, і з сусветнай класікі - ад Салтыкова-Шчадрына, да Джоан Роўлінг. І кніга «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» сама робіцца класікай.