Больше рецензий

ranica_t

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

1 декабря 2017 г. 22:22

678

5

Сёння, калі кніг так шмат, што ня ведаеш, за якую брацца, трапіць на цікавы твор не так і лёгка. Звычайна я давяраю адзнакам лайвліба, але не ў гэтым выпадку. Лічу, што "Сем камянёў" варты адзнакі калі не 5, дык 4,5 адмыслова!
Быў вечар, калі я села яе чытаць. І чытала б да раніцы, калі б не маленькія дзеці, якія прачынаюцца ўначы.
Сюжэт твора вельмі якасны, а вобразы якія цікавыя: каршуны, Пустэльні з вадой, якая не адпускае, друкарні, старая мапа з каронай, філіжанкі з вадой.
Нечым кніга нагадала мне сітуяцыю з нашай краінай, а Жывая Вада стала падобнай да Жывога беларускага слова. Гэты вобраз быў у галаве ўсе 400 старонак.
Цікавы і добры твор, сябрам таксама спадабаўся вельмі.