Больше рецензий

2 февраля 2018 г. 19:04

890

5 Беларускі "The Lord of the Rings"

"Сем камянёў" - цудоўная беларуская кніга для дзяцей і падлеткаў. Найлепшая ацэнка кнізе - тое, што яе чытаюць, а ў Беларусі, паверце, "Сем камянёў" чытаюць і добра ведаюць. Размаўляў з дырэктаркай адной з найбуйнейшых беларускіх кнігарняў у Менску, дык яна казала: "Сем камянёў" для нас сапраўдная знаходка - разыходзіцца пачкамі". Для беларускамоўнай кнігі гэта фантастычная ацэнка, гісторыяў падобных посьпехаў за
апошнія гады - адзінкі. Гісторыя збудаваная паводле найлепшых канонаў жанру, з празрыстымі алюзіямі ( чытаць: беларусам, украінцам, палякам, чэхам, расейцам ды ўвогуле насельнікам нашага рэгіёну), з глыбокім духоўным падтэкстам - і плюс шэдэўральная вокладка. Тое, што трэба новаму пакаленьню. Сучасны беларускі Толкіен. Карацей, сябры: настольная кніга для кожнай беларускай сям'і!