Больше рецензий

5 апреля 2018 г. 19:22

1K

4 Лёгкі хлеб

— А што для гэтай самай духоўнасці трэба?..
— Для духоўнасці?Ды хоць бы для пачатку дастаткова мець пачуццё абавязку і любові да свайго народа.

Яго дзед усё жыццё працаваў на зямлі. Бацька гэтага рабіць не захацеў: стаў гандляваць у магазіне. А сам Сава Дым адпраўляецца ў горад, каб шукаць яшчэ лягчэйшых шляхоў да бязбеднага жыцця. Кінастудыя, рэстаран, Дом вясельных абрадаў — у гэтых і іншых месцах, як высветлілася, чалавек без асаблівых талентаў і адукацыі можа мець неблагія грошы.
Ужо ў першы год прыезду ў сталіцу Сава заводзіць сабе сябровак, з якімі потым сустракаецца на працягу многіх гадоў. Жанчыны легкадумных паводзін патрэбны для розных мэт: прыемна правесці час, пазычыць грошы, зрабіць "інтымны падарунак" патрэбнаму чалавеку. Чамусьці, усе яны ахвотна служаць свайму ненадзейнаму "сябру".
Прывабных персанажаў у кнізе зусім мала — гэта першае каханне Савы Галіна, веруючы Кузьма, які едзе на будоўлю, каб набыць іконы для царквы, дысідэнт Тамашэвіч, якога праследуюць за прапаганду нацыяеалізму.
Сам Сава — скончаны эгаіст к сярэдзіне жыцця пачынае паціху траціць розум. Лёгкае жыццё так і не прынесла жаданага шчасця.