Больше рецензий

12 августа 2018 г. 00:46

2K

5 Што такое мазгі і як імі карыстацца

Падобную кніжку мы даўно шукалі:
1) папулярна (часам празмерна, праўда) выкладзеныя вынікі навуковых даследаванняў пра тое, як працуюць мазгі,
2) моцны акцэнт на практычных высновах: чаго, чаму і ў якіх выпадках ад мазгоў чакаць, як скарыстаць фізіялогію мазгоў на сваю карысць,
3) забаўляльная гісторыя, якая цягнецца паралельна з апавяданнем і на прыкладзе выдуманых людзей паказвае, як рабіць трэба, а як — не.

Калі звычайна кніжкі па папулярнай псіхалогіі з гледзішча біяфізіка можна параўнаць з апісаннем аўтамабіля кшталту «ў машыне жыве дэман, і калі станцаваць такі вось танец нагамі і рукамі, ДЭМАН БУДЗЕ РАЎЦІ І ПУЖАЦЬ ЛЮДЗЕЙ НАВОКАЛ, а калі пашанцуе — падкіне трох наперад», то гэтая кніжка — як падручнік па асновах кіравання машынай на базе ведаў пра прынцыпы працы рухавіка ўнутранага згарання, трансмісіі і г. д.

Гэта як добры школьны падручнік па матэматыцы — з той толькі розніцай, што кіраванню мазгамі ў школе не вучаць. Хочацца канспектаваць, перачытваць, практыкавацца, выкарыстоўваць кніжку як даведнік і НЕСЦІ АСВЕТУ Ў МАСЫ.

Комментарии


Посмеялся от души от Вашей шутки про управление (керування) автомобилем и ТАНЕЦ ДЕМОНОВ!
Спасибо!!!


Пишите нормально


Белорусский язык в Вашем понимании "ненормален" ?


Дзякуй!:)