Глобус

4 книги

  • Толькі не гавары маёй маме Адам Глобус
    ISBN: 978-985-562-013-7
    Год издания: 2012
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса "Толькі не гавары маёй маме" сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама - кароткі раман пра лёгкае расчараванне.

  • Казкі Адам Глобус
    ISBN: 978-985-6800-60-6
    Год издания: 2007
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Казкі любяць усе! Пэўна таму Адам Глёбус і напісаў кнігу "Казкі", у якой фальклорныя і біблейскія матывы склаліся ў нечаканы шматколерны малюнак.

  • Сям'я Адам Глобус
    ISBN: 978-985-02-1798-1
    Год издания: 2017
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Новую кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кож­ны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, пра родных і любімых. Пісьменнік у ёй дакладны, гіперрэалістычны і шчыры. «Шануй бацьку свайго і маці сваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі…» Так напісана ў біблейскай кнізе «Выхад». Пра гэта ж апавядаецца і ў кнізе Глобуса «Сям’я».

  • PLAY.BY Адам Глобус
    ISBN: 978-985-6800-92-7
    Год издания: 2009
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Пад вокладку з назваю “PLAY.BY” сабраныя ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта “Белорусские Новости” (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага Мінулага. Такім чынам, “PLAY.BY” — зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса.

Оцените страницу

Ваша оценка