Хадановіч

5 книг

  • Сто лі100ў на tut.by Андрэй Хадановіч
    ISBN: 985-6800-30-7
    Год издания: 2007
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: “У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма “дывэртысмэнтамі”. Апошніх магло ня быць, але буду рады, калі нехта з чытачоў адужае і іх таксама. Шчыры дзякуй электроннай пошце, безь якой гэтыя лісты маглі б і не напісацца”. Значная частка вершаў, што склалі…

    Развернуть
  • Землякі, альбо беларускія лімэрыкі Андрэй Хадановіч
    ISBN: 985-6701-59-7
    Год издания: 2005
    Издательство: І. П. Логвінаў, Менск: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

  • Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-6800-69-9
    Год издания: 2008
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.

  • Разам з пылам Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-7057-49-8
    Год издания: 2013
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох — ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). Можна азнаёміцца з перастварэннямі на беларускую мову твораў Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша, Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, безумоўна, зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.

  • Абменьнік Андрэй Хадановіч
    Год издания: 2007
    Издательство: БМАgroup
    Язык: Белорусский

    Дыск змяшчае 35 трэкаў, агульная працягласць гучання – 44 хвіліны; Сюды ўвайшлі вершы Андрэя Хадановіча, а таксама К. І. Галчыньскага, Альвідаса Шляпікаса, Джона Дона, Юрыя Андруховіча, Марыса Карэма ў перакладах Андрэя Хадановіча.

Оцените страницу

Ваша оценка