Автор
Данута Бичель-Загнетова

Данута Бічэль-Загнетава

  • 25 книг
  • 1 подписчик
  • 10 читателей
3.9
28оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.9
28оценок
5 6
4 14
3 8
2 0
1 0
без
оценки
2

Новинки Дануты Бичель

  • Гускі вяртаюцца Данута Бічэль-Загнетава
    ISBN: 978-985-7134-86-1
    Год издания: 2019
    Издательство: Гродна: ЮрСаПрынт
    Язык: Белорусский
    Падводзячы вынікі сваіх вандровак у космасе Слова, аўтарка думае пра вяртанне... Так вяртаюцца гускі на сваё балота. Беларусь у Бога адна. Нават калі знікне гэтае прыгожае слова на мапе, тут застанецца зямля і людзі на ёй. І нябёсы зямлю не пакінуць.
  • Выбраныя творы Данута Бічэль
    ISBN: 978-985-08-2070-9
    Год издания: 2016
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    Данута Бічэль (нар. 1937) — паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1984). У кнізе, апрача вершаў, змешчаны яе пераклады, а таксама вялікі раздзел успамінаў і эсэ «Пра тых, каго помню і люблю».
    Восемдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
  • Іду сцяжынаю да Бога Данута Бічэль
    ISBN: 978-985-6825-79-1
    Год издания: 2012
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский

    У зборнік, выдадзены да юбілею вядоіай беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, увайшлі творы, напісаныя ў апошнія гады. Гэта вершы-малітвы, як іх акрэслівае сама паэтка, прасякнутыя шчырасцю, любоўю да роднага Краю і надзеяй на яго духоўнае адраджэнне. Кніга адрасавана ўсім аматарам беларускай паэзіі.

  • Мост святога Францішка Данута Бічэль
    ISBN: 978-985-6887-78-2
    Год издания: 2010
    Издательство: Медысонт
    Язык: Белорусский

    Кніга «Мост святога Францішка» — своеасаблівы працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас» (2008, Гародня – Вроцлаў). Але аснову той кнігі склалі ўспаміны пра вялікіх сяброў, настаўнікаў, вядомых у Беларусі і нават у свеце, такіх, як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Наталля Арсеннева, Чэслаў Мілаш, Янка Брыль, Аляксей Карпюк... У гэтай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія жылі для саміх сябе, для сваіх блізкіх і для Радзімы, — у тым сэнсе, як яны разумеюць паняцце Радзімы. Апавядае пра каханне і сяброўства...

  • Ойча наш Данута Бічэль
    ISBN: 978-985-6825-06-7
    Год издания: 2008
    Издательство: Pro Christo
    Язык: Белорусский
    Цыкл вершаў «Ойча наш...» вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль — гэта паэтычнае асэнсаванне малітвы Панскай, кожнага яе радка, a таксама вельмі асабісты, кранальны зварот дзіцяці да Нябеснага Айца, у якім удала i тонка знітавана долінае з горнім. Гэта сапраўдная паэзія, натхнёная i асвечаная малітваю.
  • Хадзі на мой голас Данута Бічэль
    ISBN: 978-83-89185-68-6
    Год издания: 2008
    Издательство: Гарадзенскі Рух „За Свабоду”, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
    Язык: Белорусский

    Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як зазначыла сама аўтарка, якая, па-сутнасці, звыкла выказвацца вершам, гэтая кніга – “яшчэ не развітанне, яшчэ не запавет, але падвядзенне вынікаў...” Адыходзячы ад прывычнай вершаванай формы Данута Бічэль…

    Развернуть
  • Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы Данута Бічэль
    Год издания: 2005
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский
    Пастушкі, Марыя, Юзаф і наванароджанае Дзіцятка – біблейскі сюжэт, момант нараджэння Ісуса Хрыста, расказаны вершам. Вершаваная батлейка Дануты Бічэль – гатовы сцэнар, п’еса не толькі для тэатру лялек, а таксама для маладых і дарослых выканаўцаў. Рыфмаваныя ролі, якія лёгка западаюць у памяць, і простая мова дазваляюць выкарыстоўваць п’есу без уступнай адаптацыі. Твор, чытаны па ролях, можа быць дасканалай радыёпастаноўкай, якую з задавальненнем паслухаюць і дзеці, і дарослыя. Нарратарамі пастаноўкі з’яўляюцца Анёлы, якія нясуць у свет навіну пра Нараджэнне Збаўцы. У пастаноўцы таксама задзейнічаны іншыя персанажы, якія прысутныя ў біблейскім сюжэце – Тры Каралі, звяры, цар Ірад, яго прыслужнікі.
  • Стакроткі ў вяночак Божай Маці Данута Бічэль
    ISBN: 985-6628-66-0
    Год издания: 2004
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский
    Абраз Маці Божай Будслаўскай — самы сціплы ў сваёй прыгажосці. Малітоўнае агляданне яго з любоўю - падстава для глыбокай малітвы. Да Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнай — пачуццё на ўзроўні гістарычнай традыцыі, агульначалавечага яднання i дзіцячай казкі. У Вострую Браму нашых бабуляў вяла глыбокая вера ў тое, што Маці Божая вырашае ўсе беды адразу i канчаткова. Да Белагрудскай Божай Маці Міласэрнай у аўтаркі шмат асабістых пачуццяў i надзеі, што сюды яшчэ прыйдуць натоўпы вернікаў i атрымаюць палёгку душы.
  • На белых аблоках сноў Данута Бічэль
    ISBN: 985-6628-19-9
    Год издания: 2002
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский
    Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы.
  • Снапок Данута Бічэль
    ISBN: 985-02-0239-4
    Год издания: 1999
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу выбранага «Снапок» укладзены вершы з адзінаццаці зборнікаў. Паэтэсе ў жыцці пашэнціла на сяброўства з вялікімі жанчынамі Беларусі — Ларысай Геніюш і Зоськай Верас. У заходняй вёсцы Біскупцы ды ў другіх вёсках і мястэчках Гародзеншчыны яшчэ не высахлі крынічкі словаў і вобразаў, а Гародня спрыяе ўсё давесці да толку. Зборнік збіраўся шчыра і любоўна.
  • Нядзелька Данута Бічэль
    Год издания: 1998
    Издательство: Гродзенскі маладзёжны Альянс імя Вітаўта Вялікага, Гродзенскае абласное аб'яднанне Ратуша
    Язык: Белорусский
    Зборнічак вершаў "Нядзелька" - гэта плён працы аднаго года і вяртанне да некаторых ранейшых вершаў, якія адпавядаюць святочным думкам; пераробкі - зусім не канчатковыя папраўкі, а новыя варыянты ў нядзельнвм настроі тых самых, надрукаваных у папярэдніх зборнічках, вершаў. Спяваюць жа ў розных вёсках па-рознаму тыя самыя песні. Старасць, стома - гэта нядзелька, гэта шчаслівае вяртанне да бясконцага Божага Свята...
  • Ты не самотны... Данута Бічэль-Загнетава
    ISBN: 985-6339-06-5
    Год издания: 1997
    Издательство: Гродзенская абласная узбуйненая друкарня
    Язык: Белорусский
    Зборнік вершаў "Ты не самотны..." — падарунак Максіму Багдановічу да 80 гадоў з дня яго смерці двух паэтаў з Гродна, якія працуюць у Музеі Максіма Багдановіча, якія гэты музей стварылі. Алесь Чобат апісаў у вершах долю Паэта, а Данута Бічэль па-жаночы прызналася Яму ў любові, паколькі Ён у сваім доме жывы, Яго несмяротная душа — у Яго несмяротнай паэзіі, паколькі ў Бога няма падзелу на жывых і мёртвых. Два паэты натхнёныя Яго натхненнем. "Ты не самотны..." — гэта прыемная праца Музея Максіма Багдановіча.
  • Крэсавякі Данута Бічэль
    Год издания: 1993
    Язык: Белорусский
    Пад адной вокладкай сабраны вершы двух розных аўтараў. Розных па стылі, розных па досведу, розных па светаўспрыманні (жанчыны заўсёды свет успрымаюць інакш чым мужчыны). Такое цяпер жыццё, што без гумару не разабрацца. Чаму два розныя аўтары сабраліся пад адной страхою? Крэсавякі – жыхары ўсходніх крэсаў Рэчы паспалітай. Нібыта палякі, але больш беларусы. Па культуры, па мове, па менталітэту. Зборнік, які выйшаў у бібліятэчцы гумарыстычнага часопіса «Вожык», поўны гумару, дасціпу, дзе-нідзе сарказму, часам вострай крытыкі, зрэдзьчас горкай іроніі. Аўтары не высмейваюцца з некага, выстаўляючы сябе адзінымі разумнымі і беспамылковымі. Паказваюць болькі і балячкі грамадства, але лагодна, быццам накрэсліваючы пункцірам шляхі выхаду. Не высмейваюць, а па-бацоўска-мацярынску ушчуваюць. Тэмы вершаў – злабадзённасць эпохі. Якой? Нашай. Не верыце? – Пачытайце. (Н.Г.)
  • Гараднічанка Данута Бічэль-Загнетава
    ISBN: 5-7880-0683-X
    Год издания: 1993
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
    Зборнік вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Дануты Бічэль-Загнетавай ахоплівае творы для дзяцей, напісаныя паэткай на працягу дваццаці гадоў. Шчыра і пранікнёна, па-сяброўску распавядае яна юным чытачам аб Радзіме, яе лясах і пушчах, рэках і азёрах, звярах і птушках.
  • А на Палессі Данута Бічэль-Загнетава
    ISBN: 5-340-00456-2
    Год издания: 1990
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Жанравыя асаблівасці новай кнігі паэткі вызначаны лірычнымі вершамі і гістарычнымі баладамі. Данута Бічэль-Загнетава з усёй уласцівай ёй эмацыянальнасцю і паэтычным імпэтам не проста даследуе, а літаральна жыве беларускай гісторыяй. Паэтку захапляюць выдатныя асобы мінуўшчыны — Ефрасіння Полацкая. Усяслаў Чарадзей, Кастусь Каліноўскі... У вершах шырока выкарыстана лексіка народных гаворак.
  • Даўняе сонца Данута Бічэль-Загнетава
    Год издания: 1987
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ёй уласціва высока ўздымацца і падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе да працавітай стрыманасці,— родны край, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя героі, яго мова. Адсюль непарыўная сувязь з чалавецтвам, сусветам, хваляванне за мірнае жыццё на планеце.
  • Загасцінец Данута Бічэль-Загнетава
    Год издания: 1985
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Загасцінец — хутар каля сасонніку праз гоні ад вёскі Біскупцы. Тут прайшло дзяцінства Дануты Бічэль-Загнетавай, таму i хочацца ёй сюды вяртацца — да маці, да прыроды, да памяці. Гасцінец — шлях, які злучае мінулае i будучае, вядзе да людзей, да чалавецтва.
  • Дзе ходзяць басанож Данута Бічэль-Загнетава
    Год издания: 1983
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Вершы новага зборніка паэтэсы вяртаюць чытача да вечных праблем чалавечага жыцця — сяброўства, любові, адказнасці за свае ўчынкі, вернасці Радзіме.

  • Браткі Данута Бічэль-Загнетава
    Год издания: 1979
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Вершы і паэмы Дануты Бічэль-Загнетавай усхваляваныя і праўдзівыя, поўныя павагі да чалавека працы, да роднай Беларусі, яе светлай будучыні і гераічнага міну лага. У зборнік увайшло лепшае з напісанага паэтэсай больш чым за дваццаць гадоў творчага жыцця.
Показать ещё