Автор
Данута Бичель-Загнетова

Данута Бічэль-Загнетава

  • 25 книг
  • 1 подписчик
  • 10 читателей
3.9
28оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.9
28оценок
5 6
4 14
3 8
2 0
1 0
без
оценки
2

Лучшие книги Дануты Бичель

  • Хадзі на мой голас Данута Бічэль
    ISBN: 978-83-89185-68-6
    Год издания: 2008
    Издательство: Гарадзенскі Рух „За Свабоду”, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
    Язык: Белорусский

    Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як зазначыла сама аўтарка, якая, па-сутнасці, звыкла выказвацца вершам, гэтая кніга – “яшчэ не развітанне, яшчэ не запавет, але падвядзенне вынікаў...” Адыходзячы ад прывычнай вершаванай формы Данута Бічэль…

    Развернуть
  • Выбраныя творы Данута Бічэль
    ISBN: 978-985-08-2070-9
    Год издания: 2016
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    Данута Бічэль (нар. 1937) — паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1984). У кнізе, апрача вершаў, змешчаны яе пераклады, а таксама вялікі раздзел успамінаў і эсэ «Пра тых, каго помню і люблю».
    Восемдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
  • Іду сцяжынаю да Бога Данута Бічэль
    ISBN: 978-985-6825-79-1
    Год издания: 2012
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский

    У зборнік, выдадзены да юбілею вядоіай беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, увайшлі творы, напісаныя ў апошнія гады. Гэта вершы-малітвы, як іх акрэслівае сама паэтка, прасякнутыя шчырасцю, любоўю да роднага Краю і надзеяй на яго духоўнае адраджэнне. Кніга адрасавана ўсім аматарам беларускай паэзіі.

  • Крэсавякі Данута Бічэль
    Год издания: 1993
    Язык: Белорусский
    Пад адной вокладкай сабраны вершы двух розных аўтараў. Розных па стылі, розных па досведу, розных па светаўспрыманні (жанчыны заўсёды свет успрымаюць інакш чым мужчыны). Такое цяпер жыццё, што без гумару не разабрацца. Чаму два розныя аўтары сабраліся пад адной страхою? Крэсавякі – жыхары ўсходніх крэсаў Рэчы паспалітай. Нібыта палякі, але больш беларусы. Па культуры, па мове, па менталітэту. Зборнік, які выйшаў у бібліятэчцы гумарыстычнага часопіса «Вожык», поўны гумару, дасціпу, дзе-нідзе сарказму, часам вострай крытыкі, зрэдзьчас горкай іроніі. Аўтары не высмейваюцца з некага, выстаўляючы сябе адзінымі разумнымі і беспамылковымі. Паказваюць болькі і балячкі грамадства, але лагодна, быццам накрэсліваючы пункцірам шляхі выхаду. Не высмейваюць, а па-бацоўска-мацярынску ушчуваюць. Тэмы вершаў – злабадзённасць эпохі. Якой? Нашай. Не верыце? – Пачытайце. (Н.Г.)
  • Дзявочае сэрца Данута Бічэль
    Год издания: 1961
    Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР
    Язык: Белорусский

    «Дзявочае сэрца» — першы паэтычны зборнік Дануты Бічэль,— па-моладу звонкі, поўны шчырай любові да роднага Прынёманскага краю, да нашых светлых дзён, да сціплага, працавітага чалавека.

  • Мост святога Францішка Данута Бічэль
    ISBN: 978-985-6887-78-2
    Год издания: 2010
    Издательство: Медысонт
    Язык: Белорусский

    Кніга «Мост святога Францішка» — своеасаблівы працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас» (2008, Гародня – Вроцлаў). Але аснову той кнігі склалі ўспаміны пра вялікіх сяброў, настаўнікаў, вядомых у Беларусі і нават у свеце, такіх, як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Наталля Арсеннева, Чэслаў Мілаш, Янка Брыль, Аляксей Карпюк... У гэтай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія жылі для саміх сябе, для сваіх блізкіх і для Радзімы, — у тым сэнсе, як яны разумеюць паняцце Радзімы. Апавядае пра каханне і сяброўства...

  • Нядзелька Данута Бічэль
    Год издания: 1998
    Издательство: Гродзенскі маладзёжны Альянс імя Вітаўта Вялікага, Гродзенскае абласное аб'яднанне Ратуша
    Язык: Белорусский
    Зборнічак вершаў "Нядзелька" - гэта плён працы аднаго года і вяртанне да некаторых ранейшых вершаў, якія адпавядаюць святочным думкам; пераробкі - зусім не канчатковыя папраўкі, а новыя варыянты ў нядзельнвм настроі тых самых, надрукаваных у папярэдніх зборнічках, вершаў. Спяваюць жа ў розных вёсках па-рознаму тыя самыя песні. Старасць, стома - гэта нядзелька, гэта шчаслівае вяртанне да бясконцага Божага Свята...
  • Гараднічанка Данута Бічэль-Загнетава
    ISBN: 5-7880-0683-X
    Год издания: 1993
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
    Зборнік вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Дануты Бічэль-Загнетавай ахоплівае творы для дзяцей, напісаныя паэткай на працягу дваццаці гадоў. Шчыра і пранікнёна, па-сяброўску распавядае яна юным чытачам аб Радзіме, яе лясах і пушчах, рэках і азёрах, звярах і птушках.
  • Запалянкі Данута Бічэль-Загнетава
    Год издания: 1967
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский
    Аматары паэзіі добра ведаюць Дануту Бічэль-Загнетаву па яе ранейшых кніжках, па публікацыях яе твораў у перыядычным друку. У гэтай кніжцы сабраны новыя паэмы і вершы паэтэсы. Сардэчнасць, шчырая, даверлівая інтанацыя, эмацыянальная напоўненасць, змястоўнасць — такія рысы ўласцівы паэзіі Д. Бічэль-Загнетавай.
  • Нёман ідзе Данута Бічэль-Загнетава
    Год издания: 1964
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский