Цитаты — стр. 5

Лістапад. Учора падцякала, сёння прымарозіла. Звычайнае беларускае надвор'е. Каля-нуля.

Тры навакольныя школы маюць укамплектаваныя штаты. Апроч настаўнікаў-пенсіянераў з марксісткай загартоўкай, сюды зганяюць маладых спецыялістаў пасля вучобы. Калі размеркавальны тэрмін скончыцца, маладыя спецыялісты з'ездуць, на іх месцы прыгоняць новых. У гэтым кругавароце няма дзіркі, каб мог… Развернуть 

Калі зрання едзеш на лісапедзе па Палессі, увесь такі памыты халоднай вадой са студні, увесь такі наеты сырадоем, увесь такі напоены любоўю, то не шкада, што не бяруць у касманаўты, бо космас унутры.

Самаўпэўненасць грунтуецца не на ведах, а на няведанні.

Тое, што ў нас іншым разам асабліва шануецца і завецца прастатой, можа быць усяго толькі прэсным прымітывам.

Найлепшае, што здараецца з намі, ніколі намі не прадбачылася.

Анальная баналёгія: як бы вы ні імкнуліся выхаваць дзяцей, яны ў выпадку жыцьцёвай няўдачы заўжды абвінавацяць у ёй вас, асабліва калі вы дазвалялі сабе надта часта распускаць рукі — гэтага ўжо вам не даруюць ніколі.

Гора гладкім тварам жаночым, душам, сэрцам, надзеям, Што ганарацца, як хвост паўліна, у спакушэнне мужоў.

Чаго не лечыць травы, вылечвае жалеза; што не лякуе жалеза, ацаляе агонь; што не ацаляе агонь, тое належыць прызнаць невылечным.

Гісторыя – вар’ят, яки наразае кругі по перыметры сваей камеры, не заўважаючы, што ступае ва ўласныя сляды.

Вышэй за нас былі толькі балконы і дах з галубамі, што гнюсілі на статую Мельпамены, якая стаяла на вільчаку за лаўровым вянком, скіраваным у бок помніка Леніну.

- Дык што ж, гэта ліцэй імя Юрыя Гагарына? - Не, гэта сярэдняя школа №XXXL імя Марціна Пачобут-Адляцінскага.

Часам узнікае адчуванне, быццам адзінае, што вырабляе сучасная навука – гэта вось такое камерцыйна прывабнае, але зусім не прыдатнае ні да чаго сур’ёзнага барахло: сотавыя тэлефоны, 3D, 5D, 7D-арамавізары, яшчэ трохі хутчэйшыя машыны, на якіх усё роўна можна прыехаць толькі з панылага офіса ў… Развернуть 

Мова – гэта этыка.Гэта наша спрадвечнае разуменне таго, што ёсць дабро і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах. Ты бачыш, як тут усё? Як праз одно месца? Прычым, заўваж, не толькі цяпер. А заўсёды. Як знаходзіўся нехта годны і добры, яго з асалодай “прывлякалі к атвецтвеннасці”.Свае ж, не чужыя.… Развернуть 

У маладосці нам усім хочацца быць сапсаванымі, а калі мы сталеем і сапраўды псуемся, то цягне да той наіўнай цноты, якой адзначана маладосць.

Ідыятычны крэтынізм — асноўны стыль у паводзінах дэканаў, рэктараў і прарэктараў усіх часоў, дзяржаваў і народаў.

Караткевіч — крыштальная мара майго дзяцінства, не чапайце яе сваімі бруднымі лапамі.

Бо любая творчасьць ёсьць, па сутнасьці, навязваньнем іншым свайго погляду і свайго зроку.

Вораг мусіць быць зьнішчаны. Калі думаць пра тое, чаму вораг — вораг, можна прамахнуцца. А можна наогул не падымаць стрэльбу.

1 2 3 4 5 ...