Цитаты — стр. 4

У розных апытаньнях кшталту «Як я стаў тым, кім я стаў» Караткевіч мусіць ісьці на першым месцы сярод названых крыніц уплыву, і зь вялікім адрывам. Менавіта ён шмат каго зрабіў беларусам.

Інтэлігент патрэбны такому мастацтву, каб крыху разнастаіць эмоцыі — бо іх набор у чалавека, на жаль, даволі абмежаваны, а інтэлігент, ён такі: і з простага насмарку зробіць трагедыю Дастаеўскага.

Мяркуючы па ўсім, Івана Шамякіна пры жыцьці сапраўды любілі, паважалі, куплялі — і чыталі. Рэдкае, як для беларускай літаратуры, спалучэньне. Аддзяляю апошняе слова працяжнікам, бо любіць пісьменьніка можна і не за творы, а паважаць можна і не чытаючы — так яно часта здараецца там, дзе блытаюць… Развернуть 

З усьведамленьня таго, што ў сьвеце ўсё ня так, як яно падаецца, і пачынаецца творчасьць.

Ідучы на прыпынак, чытаў на хаду – людзі саступалі мне дарогу (у нас усё яшчэ чалавек з кнігаю ў руцэ, як і п’яны чалавек, у пашане)

Іх “бацькаўшчына” – нешта кшталту стакгольмскага сіндрому: ты адчуваеш пагрозу, аднак не можаш адмовіцца ад эмацыянальнай прывязанасці. І чым больш там небяспечна, тым больш ім карціць вярнуцца і быць ахвяраванымі

Думала ты, бабка, што адна на сьвеце, што родных душаў у цябе толькі і ёсьць, што кацяра шкодны ды муха залётная. Ажно не. Вось яны, вакол цябе стаяць, уся твая сям’я: мужчыны, жанчыны, дзеці. А ты думала... І што з таго, што ўсе яны вочы хаваюць, робяць выгляд, быццам цябе ніколі ня бачылі. У… Развернуть 

Добро в людях всегда производит большее впечатление, чем зло. Его как-то меньше ожидаешь.

Дворнік Купалаўскага тэатра зарабляе два мільёны. Дворнік Галоўпаштамта - два с паловай. Дворнік камерцыйнай установы - тры. Дворнік гандлёвага цэнтра "Карона" - чатыры.
Чым болей для душы, тым меней для кішені.
У тэатры пацікавіліся, ці валодаю я беларускай мовай. У астатніх месцах - ці п'ю.

Кожная жанчына марыць зрабіць са свайго мужа “джэнтэльмена”, то бок прыўлашчыць што-небудзь мужава: машыну, зарплату, ці хаця б тапачкі.

– Крапіўніцкі, я зраблю табе воўчы білет.
Гэта была запланаваная помства, пагроза сапсаваць працоўную кніжку паганым запісам, звальненем па артыкуле.
Знешне стрыманы, з паказнымі, на публіку праявамі прыхільнасці да людзей, насамрэч дырэктар Тупіцын натуру меў круцельскую, ён любіў рабіць… Развернуть 

У новым доме ліфт не працаваў. Сюрпрыз для навасёлаў. Грамадзяне! Беражыце ліфт! Лепш за ўсё ён зберагаецца, калі ім не карыстаюцца.

Наверно, это и есть то, что ещё удерживает меня на свете, единственный факт, с самого детства доводящий меня до священного трепета: в каждой человеческой общности, в каждой стае, каждом коллективе, песочницей он зовется или больничной палатой, школьным классом или казармой, пассажирским
автобусом…
Развернуть 

Дзяцінства было толькі рэпетыцыяй да шоу, сцэнар якога даўно зацверджаны, і мне ў гэтым сцэнары адведзена роля, прычым раз і назаўжды.

Немагчыма выглядаць заможным у сутонні. Цемра ўсіх робіць роўнымі.

Раставацца з багаццем трэба хутка, каб не паспець пашкадаваць.

Помста - пачуццё, здольнае прыносіць трывалую асалоду толькі тым, у каго іншых пачуццяў не засталося.

- У людзей ніхто не пытаў. Была дэмакратыя - хацелі дэмакратыю. Настала дыктатура - хочуць дыктатуру, - растлумачыў сваё бачанне падзеяў Манька. - У каго зброя, той жаданні народа і вызначае.

Бо радасць, спажытая на самоце, не сапраўдная. Не застаецца ўспамінаў!

1 2 3 4 5 ...