Лучшие книги Владимира Прокофьевича Некляева
- 4 произведения
- 31 издание на 3 языках
По популярности
-
Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-90307-1-0 Год издания: 2012 Издательство: Выдавец А. А. Калоша Язык: Белорусский Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт. -
Гэй Бэн Гіном Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-23-0169-5 Год издания: 2022 Издательство: Зміцер Колас Язык: Белорусский "Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць". Так пачынае Уладзімір Някляеў свой раман "Гэй Бэн Гіном", што значыць "Геена вогненная".
Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: "Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?"
Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі "Масква". І аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы. -
Кон Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-6740-99-5 Год издания: 2010 Издательство: Лімарыус Язык: Белорусский У кнігу вядомага беларускага паэта, празаіка, публіцыстаУладзіміра Някляева ўвайшлі вершы і паэмы з яго папярэдніх паэтычных зборнікаў: “Адкрыццё”, “Наскрозь”, “Прошча”, “Так”, а таксама новыя творы, створаныя ў апошнія гады. Паэзія У. Някляева адметна псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. -
Цэнтр Еўропы Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-6887-23-3 Год издания: 2009 Издательство: Медысонт, Мінск: "Медысонт" Язык: Белорусский Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрыней адчування і глыбіней асэнсавання часу. У новую кнігу увайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.
-
Знакі прыпынку Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-6968-35-1 Год издания: 2013 Издательство: Лімарыус Язык: Белорусский Кніга Уладзіміра Някляева "Знакі прыпынку" - гэта біяграфія душы. Аўтар падараваў нам нават не кнігу, а самога сябе, запрасіўшы ў свет сапраўднага паэта, сучаснага літаратара, сённяшняга беларуса.
-
Лісты да Волі Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-9955-437-24-6 Год издания: 2011 Издательство: Vilnius Язык: Белорусский Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе. Уладзімір Някляеў: - Гэтая кніжка называецца «Лісты да Волі». Яна складаецца з трох раздзельчыкаў. Першы раздзел – гэта вершы, другі – паэма, напісаная ў турме і таму называецца «Турма», а трэці – гэта апошняе слова на судзе. Гэта ўжо не ў турме падрыхтаванае, але ўсё адно пад хатнім арыштам, таму тут гэтае «слова» выкарыстоўваецца. Кніга невялікая, я, дзякуй Богу, сядзеў у турме не так доўга, каб вялікую напісаць. Уладзімір Някляеў прысвяціў гэтыя 30 вершаў сваёй жонцы Вользе. Кніга выдадзена пры падтрымцы інфармацыйнага цэнтра ў Вільні. Першы верш датаваны 1 студзеня 2011 года, і ў кожны наступны студзеньскі дзень паэт пісаў па вершы. -
Лабух Уладзімір Някляеў
Год издания: 2003 Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма. -
Толькі вершы Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-7144-42-6 Год издания: 2016 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх вершах Уладзімір Някляеў, як заўсёды ў новых творах, нечаканы нават для даўніх прыхільнікаў ягонай творчасці. -
Так Уладзімір Някляеў
Год издания: 2005 Язык: Русский Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх "прытульшчыкаў" свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… -
На ўсякім свеце Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-7180-60-8 Год издания: 2018 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский «На ўсякім свеце» — так называецца новая кніга прозы Ўладзімера Някляева. У ёй адзінаццаць апавяданняў і дзве прыпавесці. Хаця падзел на гэтыя жанры даволі ўмоўны, асабліва, калі казаць пра такога літаратара як Уладзімер Някляеў. -
Poczta gołębia / Галубіная пошта Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-83-61617-07-5 Год издания: 2011 Издательство: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego we Wrocławiu Языки: Белорусский, Польский -
Паланэз Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-6968-09-2 Год издания: 2010 Издательство: Лімарыус Языки: Белорусский, Литовский, Польский Паэма «Паланэз» Уладзіміра Някляева — узор беларускай лірычнай паэмы XX стагоддзя. Яна сучасная і гістарычная, рэальная і чароўная, незвычайная напружаннем дзеі і энэргіяй радка. -
Прошча Уладзімір Някляеў
Год издания: 1996 Язык: Русский Прошча, паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, - месца (крыніца, камень) надзеленае, згодна з уяўленнямі вернікаў, надзвычайнай сілай. Гэта, безумоўна, яшчэ адзін сімвал з дагэтуль невыяўленых сімвалаў хараства, чыім святлом адметнае новае слова паэта Уладзіміра Некляева. (з анатацыі, фрагмэнт) -
Кін Володимир Някляєв
ISBN: 978-966-1676-21-2 Год издания: 2011 Издательство: Смолоскип Язык: Украинский Пропонуємо увазі читачів збірку поезій Володимира Някляєва (1946) - відомого білоруського письменника, а також політика, який зазнав репресій від лукашенківської диктатури під час подій зими 2010 року.
У книжці «Кін» зібрано вірші Някляєва від 1960-х до 2000-х років: тексти філософські, риторично-парадоксальні, пейзажні, ліричні або й з елемента ми публіцистичності, виконані у досить різноманітній техніці та стилістиці. Ці твори наповнені емоція ми вельми широкого спектру: від піднесеного пафосу до глибокої іронії. -
Вяртанне Веры Владимир Некляев
Язык: Белорусский Апазіцыя першапачаткова многае зрабіла для краіны, людзі на самай справе змагаліся, сядзелі ў турмах, многае гублялі. І гэта не адзінкі, а тысячы людзей. Усе псіхалагічна стаміліся. Я напісаў пра гэта ў рамане "Вяртанне веры", пра тое, як назапашвалася ў людзях негатыўная псіхалогія няўдачнікаў, як яны расчароўваліся, адыходзілі ад актыўнай барацьбы
-
Перавыбранае Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-83-67937-03-0 Год издания: 2023 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыўнасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і ўсяго і свету. -
Вядзьмедзева вунiя Владимир Некляев, Кацярына Марціновіч
ISBN: 978-985-7236-22-0 Год издания: 2020 Издательство: Выдавец Цымбераў Раман Міхайлавіч Комікс, прысвечаны Крэўскай вуніі 1385 г. -
Выбраныя творы Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-6930-74-7 Год издания: 2010 Издательство: Беларускі кнігазбор Язык: Белорусский Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі найлепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. -
Паэмы Уладзімір Някляеў
ISBN: 978-985-6968-07-8 Год издания: 2010 Издательство: Лімарыус Язык: Белорусский