Автор
Сергей Календа

Сяргей Аляксандравіч Календа

  • 14 книг
  • 2 подписчика
  • 51 читатель
4.1
83оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
83оценки
5 33
4 33
3 14
2 3
1 0
без
оценки
5

Новинки Сергея Александровича Календы

  • Дэкалог Сяргей Календа
    ISBN: 978-609-492-003-5
    Год издания: 2021
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    «Дэкалог» – гэта дзесяць гісторый, напісаных паводле дзесяці Запаветаў. Аўтарская інтэрпрэтацыя. Гісторыі для людзей, якім падабаецца чытаць паміж радкоў, марыць і адкрыта глядзець на новае – незвычайнае і побытавае.
  • Акварыум Сяргей Календа
    ISBN: 978-609-8213-89-8
    Год издания: 2020
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    «Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць».

    Аповесць — складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны па-свойму глядзіць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі дрэвы былі больш зялёнымі, а пацалункі доўгімі.

    Два героі павінны сустрэцца, каб скончыць падарожжа, для пачатку новага ва ўласным жыцці.
  • Балтыйскія шкарпэткі Сяргей Календа
    ISBN: 978-609-8213-69-0
    Год издания: 2019
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    «Балтыйскія шкарпэткі» - гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы.
    Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці, паўночнай містыкі і біблейскага аповеду.
    Заснавана на рэальных падзеях, усе супадзенні не выпадковыя.
  • Часам панкі паміраюць Сяргей Календа
    ISBN: 9786098213485
    Год издания: 2019
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» — падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга — эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму юнацтву: каханне, алкаголь, агіда, сентыментальнасць. Чытанка для дарослых. Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо не зробіцца ранейшым.

  • Апранутыя апавяданні Сяргей Календа
    Год издания: 2017
    Издательство: Янушкевіч
    Язык: Белорусский
    Апранутыя апавяданні — гэта мастацка-літаратурная гульня ў стылі і кірункі; гульня з метафарамі, намёкамі і цытатамі; гульня з гісторыяй, канцэптамі і геаграфіяй; гульня ў рэалізм і абсурд жыцця. Гэта праект, які «гуляе» ў літаратуру, і гульня з сумным пачаткам і (альбо) канцом і (альбо) усё зусім наадварот. Гэта аўтарская інтэрпрэтацыя, ці, калі хочаце, асабісты адказ на раман Пітэра Грынуэя «Золата». Тут адзежа становіцца здольнай на метафару, а чалавек — на перажыванні і пачуцці.
  • Падарожжа на край ложка Сергей Календа
    Год издания: 2016
    Язык: Белорусский

    Гэтая кніга — споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну. Не дазваляецца чытаць летуценьнікам і людзям, якія шукаюць на старонках толькі дабра, бо дадзеная кніга — страшная. Кніга пра жах жыцьця, але пад гэтым жахам хаваюцца шчырае каханьне і назіраньне за тым, як дзень ператвараецца ў ноч і як родная мама можа сядзець акуратна на зэдліку, схіліўшы галаву, і падшываць парваную шкарпэтку, і павекі…

    Развернуть
  • Падарожжа на край ложка Сяргей Календа
    ISBN: 9786098147834
    Год издания: 2016
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Парожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыяльным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну.

    Развернуть
  • Усё ўлічана. All inclusive Сяргей Календа
    ISBN: 978-609-8147-14-8
    Год издания: 2015
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “кантынэнтальны сьняданак" пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “швэдзкі стол", можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю. Перад вамі сабрана як мага болей назіраньняў і думак пра гатэль, пра яго жыхароў, працаўнікоў і дырэктароў. Гэта своеасаблівы досьвед творчай працы з будзёнаю рэальнасьцю, калі героі становяцца больш эмацыйнымі, большымі вар'ятамі і большымі рамантыкамі, бо па-іншаму кнігі ня пішуцца.
  • На крок назад, на дзень наперад Сяргей Календа
    ISBN: 978-609-8075-17-5
    Год издания: 2013
    Издательство: bybooks
    Язык: Белорусский
    Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы “На крок назад, на дзень наперад”, былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў водах Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі й… Шчырасьць, якая часам мяжуе зь непрыстойнасьцю, зрываецца на крык, але пры гэтым застаецца кранальнай, бо перадусім застаецца праўдай. Ёсьць рэчы, пра якія не прынята казаць услых. Ёсьць рэчы, ад якіх немагчыма пазбавіцца, не сказаўшы пра іх. Ёсьць рэчы, якія… ёсьць, нягледзячы ні на што.
  • Кантынэнтальны сьняданак Сяргей Календа
    ISBN: 978-985-562-007-6
    Год издания: 2012
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Кніга зьмяшчае гісторыі з жыцьця мітычнага гатэлю ў Мінску. Сьвет пакаёвак і парцье, масажыстаў і цырульнікаў, мэнэджэраў і маркетолягаў схаваны за ветлівымі ўсьмешкамі і бязьлікасьцю ўніформы - той, якога ня бачаць пастаяльцы.
  • Трохлітровая проза Сяргей Календа
    ISBN: 978-985-6991-80-9
    Год издания: 2012
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
  • Іржавы пакой з белымі шпалерамі Сяргей Календа
    Год издания: 2011
    Язык: Белорусский
    Анатацыі няма. Словы аўтара:
    "Першая частка кнігі, збор апавяданняў “Волкі хлеб”, аб’яднаная адным героем, якога завуць Гераня Латураў. І ён фігуруе амаль ва ўсіх апавяданнях, за выключэннем трох ці чатырох, лічыць дакладна не буду. Гэты збор апавяданняў досыць рознакаляровы як па апавяданнях, так і па эстэтыцы і тэматыцы, часта праз галоўнага героя чуюцца словы аўтара, часта наадварот, ідзе нейкі ўнутраны маналог, наканаваны прыхаваць сапраўдныя думкі, ідэі…
    Што тычыцца другой часткі, літаратурнага праекта “Апранутыя апавяданні”, то тут усё можа быць яшчэ складаней, бо за асноўную задуму я ўзяў раман Пітэра Грынуэя “Золата” і зрабіў інтэрпрэтацыю на свой лад, дзе асноўнай канвой, альбо так бы мовіць “завязкай” да аповеду, з’яўляецца вопратка, праз якую пачынаецца падарожжа па краінах, жыццях і лёсах людзей, гэта хутчэй штосьці кшталту вялікай гутаркі пра сэканд-хэнд на ўзроўні рэлігіі, містыкі, казачнасці, прыпавесці... апранутыя апавяданні насычаны гульнёй, героямі, пачуццямі, тэмпам развіцця сюжэта..."
  • Казкі: гісторыі (не) пра нас Сяргей Календа
    ISBN: 978-985-6906-33-9
    Год издания: 2010
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Казкі Сяргея Календы блізкія да чароўных, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Усё гэта падаецца неактуальным для сучаснага чытача, разбэшчанага кампутарнымі гульнямі. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага сусвету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі, без якіх немагчыма чароўная казка. Галоўнае – героі ды адносіны паміж імі.
  • Помнік атручаным людзям Сяргей Календа
    ISBN: 978-985-6906-27-8
    Год издания: 2009
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Дэбютная кніга Сяргея Календы "Помнік атручаным людзям" пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога – хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае паспачуваць і задумацца. На самой справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж...