Автор
Сергей Календа

Сяргей Аляксандравіч Календа

  • 14 книг
  • 2 подписчика
  • 51 читатель
4.1
83оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
83оценки
5 33
4 33
3 14
2 3
1 0
без
оценки
4

Рецензии на книги — Сергей Календа

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

9 ноября 2012 г. 20:08

111

3

"Кантынэнтальны сьняданак" - лёгкая й займальная кніга, якая чытаецца літаральна за гадзіну. Эфект лёгкасьцьі дасягаецца безумоўным майстэрствам аўтара, у якога кожнае слова як пушнінка, плаўна зьвязваецца з наступным. Аднак хочацца адзначыць, што гэтая кніга мне спадабалася трошкі менш за папярэднія. Магчыма, я проста не аматар пахабных гісторый, дзе праз старонку чэлесы й мінеты:) Увогуле, падобных твораў мала ў сучаснай беларускай літаратуры. Гэта абсалютна новая, яркая й дынамічная літаратура. Арыгінальныя гісторыі, пададзеныя добрай мовай, якую прыемна чытаць Аўтар валодае безумоўным талентам у апісаньні людзей. Яны атрымліваюцца вельмі яркімі й вобразнымі. Некалькі словаў - і вось перад табой ужо стаіць жывы чалавек, жанчына "падобная на доўгую рыбу зь вялікім мясістым носам, які…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

13 июня 2017 г. 16:06

97

4

Калі ў мяне спытаюць, хто мой любімы сучасны беларускі празаік, то я не задумваючыся назаву Сяргея Календу. Гэта неверагодна таленавіты і прадуктыўны аўтар (калі я не памыляюся, у яго выйшла ўжо 9 кніг, і гэта не ўлічваючы творы пад псеўданімам). "Апранутыя апавяданні" — гэта праект, у якім адзенне жыве сваім жыццём, вандруючы па гарадах і краінах, людзях. Кожны элемент адзення мае сваю індывідуальнасць і гісторыю і нібыта надае новыя рысы сваім уладальнікам. Раней я ўжо сустракала ўсе творы з гэтага праекта ў кнізе "Іржавы пакой з белымі шпалерамі". Але як цікава было перачытваць! Я ведала, што адбудзецца з тым ці іншым персанажам, але ад гэтага было толькі цікавей. Яшчэ раз дзівілася, якая ж выдатная задумка, ідэя праекта. Усе творы пра розных герояў, але яны аб'яднаныя паміж сабой,…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

8 декабря 2016 г. 14:19

177

4.5

Насамрэч магчыма зьбегчы куды заўгодна, але немагчыма зьбегчы ад уласнае галавы...

Для мяне Сяргей Календа ўжо даўно адзін з самых любімых сучасных аўтараў, таму што ён кожны раз захапляе мяне і бярэ за жывое. Гэтая кніга брудная, бо ў ёй шмат жоўці (у прамым сэнсе) і лаянкі, але адначасова з тым неверагодна светлая. Кніга-споведзь, кніга-малітва, кніга-крык. Крык сына, які застаўся без маці. Пакрыўджанага на ўвесь свет, але ў першую чаргу і на сябе, але ў той жа час з асэнсаваннем, што ўжо нічога нельга выправіць. Аўтабіяграфічная кніга пра сям'ю аўтара, пра хваробу ягонай маці. Слова рак гучыць як прысуд. Ты нічога не можаш зрабіць, можаш толькі назіраць, як згасае блізкі табе чалавек. Мне знаёма гэта, бо мой дзядуля памёр ад раку.

Увогуле гэтай кнізе немагчыма ставіць адзнаку, мае 4,5 —…

Развернуть

25 февраля 2019 г. 19:55

255

4.5

Гэта будзе сур’ёзны водгук. Як кажуць, напоўнены траўматычным вопытам:)

Вось напрыклад. Пачаў чытаць новага Федарэнку. А тут раз – і Сін з’явіўся, LIBIDO. І Федарэнка ляжыць не дачытаны. Пакуль. Але:) І вось думаю я: у чым справа? Хіба толькі у сучаснай мове і ў тым, што мы “адно пакаленне”? Я не ведаю .

Часам перакладное падаецца мне цікавейшым за арыгінальнае беларускае. Больш разняволеным ці што… І лічаныя адзінкі з арыгінальных твораў рэальна чапляюць. І ў асноўным гэта сучасныя аўтары. Ім ёсць, што сказаць пра сваё – а значыць, і пра маё таксама.

Ну чуў я што ёсць такі Сяргей Календа. Потым мне прыйшла прапанова падпісацца на Мінкульт. Потым нейкія водгукі на “Панкаў” з’явіліся.

Тое, што ў Бахарэвічавых у 90-х – дакументальнае(амаль) ў Календы – мастацкае. І тут ужо -00-я,…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

5 апреля 2012 г. 23:25

95

4

Мілая і прыемная для прачытаньня кніжка. Яна толькі на першы погляд падаецца дзіцячай. У кожны дзіцячы сюжэт аўтар уключыў дарослы сэнс. Гэта кніга пра людзей і іх адносіны.

28 февраля 2021 г. 22:18

104

3 Мова

Книга состоит из 11 рассказов. На белорусском языке, но скорее тарашкевицей. Читать быть сложно. Написано сложным языком для понимания. Я свободно говорю и читаю на мове, но здесь употребляются совершенно не знакомые старые названия. По содержанию рассказы отличаются, есть с хэппи эндом, есть с грустью и печалью, в основном с психологической отдушкой.

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

30 сентября 2017 г. 12:39

47

4

Сяргей Календа сур’ёзна прыйшоў у літаратуру ў 2009 годзе з выхадам кнігі "Помнік атручаным людзям". Яна нечым нагадвала дэбютны раман маладога празаіка Аляксея Талстога “Бег” – падзеі адбываюцца ў вялікім горадзе, досыць брутальны наратыў, з густым замесам нігілізму і сацыяльнага пратэсту.

Другой кнігай Календы нечакана стаў зборнік казак «Гісторыі (не) пра нас». Малады празаік прызнаўся журналістам, што пасля цяжкай, у сэнсе чытання і ўспрымання, дэбютнай кнігі вырашыў напісаць лёгкую. “У казках не трэба змагацца ў празаічнай прасторы, як у апавяданні, - сказаў Календа ў адным з інтэрв’ю. - Але ж нашмат лягчэй пра нешта сказаць чытачу.”

Трэцім зборнікам прозы Календы стаў “Іржавы пакой з белымі шпалерамі”. Працавітасць маладога пісьменніка ўражвае. Бо трэцяя кніга выглядае сапраўднай…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

31 мая 2012 г. 17:19

87

5

Кніга, якая складаецца з трох абсалютна розных частках. Архітэктурныя апавяданьні звязаныя асобай архітэктара Карла. У кожным з апавяданьняў аўтар робіць тое, што часта любяць рабіць людзі: зазірае ў чужыя вокны. Зь лёгкай рукі Сяргея Календы кожны дом разам зь яго жыхарамі мае сваю гісторыю й свой характар. Ад старой на вуліцы Жальгіро да сям'і з Ваймара. У кожнага зь іх свае клопаты й хваляваньні. У кожнага розныя, але дзякуючы архітэктару, усе яны зьвязаныя паміж сабой. Генэрацыя фанцікаў і фішак расказвае пра нас, якімі мы былі ў дзяцінстве. Кожны, чыё дзяцінства прайшло ў "дзевяностых" знойдзе там нешта блізкае сабе. Аўтар адзначыў, што гэту частку кнігі можна працягваць бясконца й нават з разьдзела кнігі ператварыць у цэлую кнігу. Гісторыі пра дзяцінства - гэта тое, што ніколі ня…

Развернуть

4 февраля 2015 г. 22:47

55

5

Цікавая сучасная кніга. Сачу за ўсім што робіць аўтар. І кожны раз не расчароўвае. Цікавыя кнігі, часопіс "Макулатура", Бацкель - невялікі пералік таго, што зрабіў Сяргей Календа ў нашай "шматпакутнай" літаратуры. Хочацца пажадаць маладому пісьменніку натхнення і плёну.